Аграгарадок
Перхавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°14′34″ пн. ш. 25°39′08″ у. д.
Насельніцтва
  • 330 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225334
Аўтамабільны код
1
Перхавічы на карце Беларусі ±
Перхавічы (Беларусь)
Перхавічы
Перхавічы (Брэсцкая вобласць)
Перхавічы

Пе́рхавічы[1] (трансліт.: Pierchavičy, руск.: Перховичи) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда, за 2 км ад ракі Іса.

Гісторыя

У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменных маёнткі. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, промыслы: прадзенне, ткацтва і іншыя.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 22 сакавіка 1962 года да 1986 года[2] цэнтр сельсавета.

Інфраструктура

Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.