Персідскія сады — сады ў Іране і некаторых іншых краінах, якія зведалі яго культурны ўплыў (ад Андалусіі ў Іспаніі да заходняй часткі Індыі), пабудаваныя ў адпаведнасці з традыцыямі персідскага садова-паркавага мастацтва. Найбольш вядомым прыкладам увасаблення персідскай філасофіі саду з'яўляецца сад Тадж-Махала ў Індыі.
У 2011 годзе дзевяць захаваных персідскіх садоў на тэрыторыі Ірана (у гарадах Пасаргады, Ісфахан, Кашан, Шыраз, Махан, Езд, Абасабад, Акбарых, Пахлеванпур) былі ўключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
Глядзіце таксама
- Сад Даўлетабад
- Сад Фін
- Сад Шахзадэ
- Сад Эрам
- Чэхель-сатун
- Хашт-Бехешт
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.