Перламутраўка Фрыга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Boloria frigga Thunberg, 1791 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
Перламутраўка фрыга (Boloria frigga ці Clossiana frigga) — насякомае атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства німфаліды (Nymphalidae).
Апісанне
Размах крылаў 34-37 мм. Асноўны тон афарбоўкі чырванавата-вохрысты. На крылах невялікія круглыя чорныя плямы, уздоўж краю крылаў і ў прыкаранёвай частцы ломаныя лініі, цёмныя ўчасткі. Знізу пярэднія крылы святлейшыя, заднія крылы чырвона-карычневыя ў прыкаранёвай частцы, з ломанай перавяззю з белых і жоўтых плям пасярэдзіне. На вонкавай частцы крылаў шырокая вохрыстая перавязь з ружавата-фіялетавым адлівам і радам слабавыражаных плям у вочкі.
Арэал
Тундра і тайга Еўразіі і Амерыкі, горы Алтая і Тарбагатая, Прыамур'е. У Беларусі выяўлены толькі на балотным масіве паблізу в.Блужа ў Пухавіцкім раёне.
Асаблівасці біялогіі
Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць нядоўга — з другой паловы траўня да пачатку чэрвеня. Вусені кормяцца на марошцы і, напэўна, на іншых відах балотнай расліннасці. Зімуюць вусені.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5