Гістарычная дзяржава
Пергамскае царства
Пергамскае царства ў 200 годзе да н.э.
Пергамскае царства ў 200 годзе да н.э.

Сталіца Пергам
Мова(ы) Грэчаская мова
Дынастыя Аталіды
Пераемнасць
Рымская рэспубліка >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пергамскае царства (стар.-грэч.: Πέργᾰμον) — эліністычная дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Малой Азіі ў 283—133 гадах да н.э. Сталіца — Пергам.

Насялялі розныя мясцовыя плямёны (місійцы, пафлагонцы і інш.), а таксама грэкі і македонцы. У Пергам уваходзіў шэраг полісаў (гарадоў): адны з іх былі падданымі кіраўнікоў Аталідаў, іншыя мелі аўтаномію. Цар кантраляваў фінансы, прызначаў стратэгаў. Найвышэйшага росквіту царства дасягнула пры Еўмене I (263—241 да н.э.) і Еўмене II (197—159 да н.э.).

У дзяржаве чаканіліся сярэбраныя манеты з выявай цароў. Цары былі заступнікамі мастацтваў, літаратуры, навукі. Пры двары Аталідаў працавалі выбітныя скульптары. У гонар перамогі Атала I над галатамі ў 231 годзе ў горадзе Пергам быў збудаваны знакаміты Пергамскі алтар. Пергам вёў войны з селеўкідамі, Македоніяй, Галатыяй.

Паступова ён стаў губляць значэнне самастойнай дзяржавы. Атал III, які лічыў, відавочна, непазбежным падпарадкаванне Пергама Рыму, у 133 годзе да н.э. адпісаў яму сваё царства. У выніку Пергамскай вайны рымляне ўтварылі тут правінцыю Азія.

Літаратура

  • Климов О. Ю. Пергамское царство: Проблемы политической истории и государственного устройства. — СПб., 2010. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.