Пераўтварэ́нні Ло́рэнца ― суадносіны паміж каардынатамі і момантамі часу адвольнай падзеі, якая разглядаецца ў дзвюх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА), якія рухаюцца адна адносна другой.

Атрыманы Х. А. Лорэнцам (1904) як пераўтварэнні, адносна якіх ураўненні Максвела захоўваюць свой выгляд. Пераўтварэнні Лорэнца ў 1905 вывеў А.Эйнштэйн з двух пастулатаў спецыяльнай тэорыі адноснасці.

Пры адносным руху дзвюх інерцыяльных сістэм адліку са скорасцю V уздоўж восі x і аднолькавым напрамку іх дэкартавых восей пераўтварэнні Лорэнца маюць найбольш просты выгляд. А іменна, няхай каардынатныя восі інерцыяльных сістэм адліку K і K накіраваныя аднолькава, і сістэма K рухаецца адносна K са скорасцю V уздоўж восі x. Тады каардынаты ў гэтых дзвюх сістэмах звязаны наступнымі роўнасцямі:

дзе x, y, z, t — каардынаты падзеі ў сістэме K; x, y, z, t — каардынаты той жа падзеі ў сістэме K; V — адносная скорасць дзвюх сістэм; c скорасць святла ў вакууме.

Зваротныя формулы (пераход ад сістэмы K да K) можна атрымаць заменай VV:

Пераўтварэнні Лорэнца пры пераходзяць у пераўтварэнні Галілея. З пераўтварэнняў Лорэнца вынікае адноснасць даўжынь і прамежкаў часу, а таксама рэлятывісцкая формула складання скорасцей.

Гл. таксама

  • Група Лорэнца
  • Рэлятывісцкае запавольванне часу
  • Рэлятывісцкае скарачэнне даўжыні (Лорэнцава скарачэнне)

Літаратура

  • Лорэнца пераўтварэнні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345—346. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Физическая энциклопедия, т. 2 — М.: Большая Российская Энциклопедия стр. 608 и стр. 609. (руск.)
  • Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теоретическая физика: Учеб. пособие. В 10 т. Т. II Теория поля. — М.: Наука, 1988. — ISBN 5-02-014420-7. (руск.)
  • Паули В. Теория относительности. — М.: Наука, 1991. — ISBN 5-02-014346-4. (руск.)
  • Фёдоров Ф. И. Группа Лоренца. — М.: Наука, 1979. — 384 с. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.