Перац чорны

Перац чорны з няспелымі пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Piper nigrum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18310
NCBI  13216
EOL  596620
GRIN  t:28589
IPNI  682369-1
TPL  kew-2569664

Перац чорны (Piper nigrum) — шматгадовая павойная расліна, від роду перац (Piper) сямейства перцавыя (Piperaceae).

Расліна культывуецца дзеля пладоў, з якіх шляхам рознай апрацоўкі атрымліваюць такія вострыя прыправы, як чорны перац, белы перац, зялёны перац і ружовы перац (пад назвамі зялёны перац і ружовы перац таксама вядомыя плады іншых раслін, якія не маюць дачынення да чорнага перцу). Гэтыя вострыя прыправы ўжываюцца як у молатам выглядзе, так і гарошкам.

Батанічнае апісанне

Ліяна даўжынёй да 15 м з паветранымі каранямі, якія ўтвараюцца на вузлах. Лісце простае, яйкападобнае, скурыстае, чаргавальнае, даўжынёй 80—100 мм. Кветкі дробныя, шэра-жоўтыя ці белыя, сабраныя ў друзлыя суквецці даўжынёй 7—10 см. Плод — круглявая аднасямянка-касцянка 3—5 мм у дыяметры, зялёная, пры паспяванні чырванее, высушаная — чорная. Катахі даўжынёй 80—140 мм ўтрымліваюць 20—30 касцянак. Пладаносіць 2 разы на год на працягу 25—30 гадоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.