Перасмешка зялёная

Перасмешка зялёная, Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippolais icterina Vieillot, 1817

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560447
NCBI  68497

Перасмешка зялёная або пеначка-перасмешка (Hippolais icterina) — пеўчая птушка надсямейства валасянкавых (лескавых).

Апісанне

Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 20,5-24 см. Зверху аліўкавая, знізу жоўта-крэмавая, жоўтае брыво, шэра-блакітныя ногі. Складзеныя крылы даходзяць да палавіны рулявых. На крылах ёсць жаўтаватыя ўчасткі, больш светлыя за асноўны фон. У маладых ніз цела больш матавы, верх карычневы, на крыле белая пляма. Галасісты, хуткі і багаты на імітацыі спеў, кожны склад выразна аддзелены і звычайна паўтараецца па некалькі разоў.

Пашырэнне

Арэал: у Еўропе (акрамя поўначы і поўдня) ад усходняй часткі Францыі, поўначы Італіі і поўдня Скандынавіі да Заходняй Сібіры (вытокі Обі). Ізаляваная тэрыторыя на Каўказе і на поўдзень ад Каспійскага мора. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Насяляе ўскрайкі лясоў і насаджэнняў з густымі кустамі, зацененымі вышэйшымі дрэвамі, а таксама сады, паркі, густыя зараснікі ўздоўж дарог, лесапалосы сярод палёў, высокія агароджы з дрэў. На поўначы арэала часцей у бярозавых гаях, на поўдні — у дубовых. У Швейцарыі даходзіць да 1500 м над у.м.

Пералётны від. Месца зімовак: Трапічная і Паўднёвая Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо часцей за ўсё на галіне зацененага куста, якая плаўна адыходзіць ад ствала, моцна прыплеценае да галін, краі яго моцна загнуты ўнутр. Знешняя частка са шчыльна сплеценых, выгнутых лістоў травы, карэньчыкаў, кавалачкаў бярозавай кары і моху, расліннага пуху, а таксама коканаў насякомых, пёраў і воўны. Унутры даволі тоўстае ў аснове з тонкіх траў і карэньчыкаў, шэрсці, воўны з прымессю пёраў і расліннага пуху. Высцілка з пёраў і валосся. Гняздо можа быць умацаванае бярозавай карой, паперай, воўнай, галінкамі. Дыяметр 6-11 см.

Яйкі (4-5, часам 3-6) звычайна падоўжаныя, ружовыя, з фіялетавым адценнем; плямкі і крапінкі фіялетава-карычневыя або чорныя. Памеры 18 х 13 мм

Падвіды

  • H. i. icterina — Еўропа і Азія на ўсход да р. Об;
  • H. i. alaris — Каўказ да поўначы Ірана.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.