| ||||||||||||||||||||||||
Перасла́ўль-Зале́скі — горад (з 1152) абласнога падпарадкавання (гарадская акруга) у Яраслаўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Пераслаўскага раёна, у які не ўваходзіць. Насельніцтва — 40283 чалавек (2014). Размешчаны за 140 км ад Масквы, на трасе М8 «Холмагары» Масква — Архангельск, на беразе Пляшчэева возера, у месцы ўпадзення ў яго ракі Трубеж. Цэнтр нацыянальнага парку «Пляшчэева возера». Канцавая чыгуначная станцыя на грузавой лініі ад Берандзеева (лінія Масква — Яраслаўль).
Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі.
Зноскі
Літаратура
- Пераслаўль-Залескі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). С. 287—288.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.