Перароўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Перароў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2009) 673
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пераро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перароў.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 27 снежня 2022 года Перароўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азяранскага сельсавета[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 673 чалавекі[4], з іх 98,5 % — беларусы[5].
Станам на 1 студзеня 2022 года — 473 чалавекі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.