Конкурс песні «Еўрабачанне» (англ.: Eurovision Song Contest; фр.: Concours Eurovision de la chanson) — конкурс эстраднай песні сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).[1] Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці ў рамках конкурсу таксама з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз[2].
На цяперашні момант было праведзена 64 конкурсы песні Еўрабачанне, а пераможцамі сталі 67 песень. Пераможцам конкурсу аб’яўляецца песня, якая набрала найбольшую колькасць балаў, аддадзеных іншымі краінамі-удзельніцамі Еўрабачання. У цяперашні час дзейнічае змешаная сістэма галасавання: 50 % журы, 50 % тэлегледачы. За прадстаўніка сваёй краіны галасаваць нельга, выключэннем з’яўляецца толькі першы конкурс у 1956, калі пераможцай стала прадстаўніца Швейцарыі Ліз Асіа з песняй «Refrain».
За ўсю гісторыю Еўрабачання толькі аднойчы пераможцамі былі абвешчаны некалькі песень. Гэта адбылося ў 1969 годзе, калі пераможцамі сталі прадстаўнікі Іспаніі, Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. Усе яны набралі па 18 балаў. У 1991 годзе адбылася падобная сітуацыя: Швецыя і Францыя набралі па 146 балаў, але пераможцам па дадатковых паказчыках была абвешчана прадстаўніца Швецыі Карола.
Часцей за ўсё пераможцамі Еўрабачання станавіліся прадстаўнікі Ірландыі — 7 разоў, у тым ліку 3 разы запар (1992, 1993, 1994). Шэсць разоў перемогу атрымлівалі прадстаўнікі Швецыі. Пяць разоў пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўнікі Францыі, Люксембурга , Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Сярод выканаўцаў неаднаразовым пераможцам з’яўляецца толькі ірландзец Джоні Логан, які двойчы перамагаў як выканаўца (у 1980 годзе з песняй «What’s Another Year» і ў 1987 годзе з песняй «Hold Me No») і адзін раз у якасці аўтара песні «Why Me?», якую выканала Лінда Марцін у 1992 годзе.
Для многіх выканаўцаў перамога на Еўрабачанні стала пачаткам аглушальнай кар’еры. У прыватнасці, сусветную вядомасць група ABBA атрымала пасля перамогі ў 1974 годзе, а кар’ера спявачкі Селін Дыён набрала абароты пасля яе перамогі на конкурсе 1988 года. Тады канадская выканаўца прадстаўляла Швейцарыю.
Спіс пераможцаў
Колькасць перамог паводле краін
Перамогі | Краіна | Конкурсы |
---|---|---|
7 | Ірландыя | 1970, 1980, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996 |
6 | Швецыя | 1974, 1984, 1991, 1999, 2012, 2015 |
5 | Францыя | 1958, 1960, 1962, 1969, 1977 |
Люксембург | 1961, 1965, 1972, 1973, 1983 | |
Вялікабрытанія | 1967, 1969, 1976, 1981, 1997 | |
Нідэрланды | 1957, 1959, 1969, 1975, 2019 | |
4 | Ізраіль | 1978, 1979, 1998, 2018 |
3 | Нарвегія | 1985, 1995, 2009 |
Данія | 1963, 2000, 2013 | |
Італія | 1964, 1990, 2021 | |
2 | Іспанія | 1968, 1969 |
Швейцарыя | 1956, 1988 | |
Германія | 1982, 2010 | |
Аўстрыя | 1966, 2014 | |
Украіна | 2004, 2016 | |
1 | Манака | 1971 |
Бельгія | 1986 | |
СРЮ | 1989 | |
Эстонія | 2001 | |
Латвія | 2002 | |
Турцыя | 2003 | |
Грэцыя | 2005 | |
Фінляндыя | 2006 | |
Сербія | 2007 | |
Расія | 2008 | |
Азербайджан | 2011 | |
Партугалія | 2017 |
Колькасць перамог паводле моў
У перыяд з 1966 па 1973 год і з 1977 па 1998 год краінам дазвалялася выконваць песні толькі на іх роднай мове. У 2007 годзе песня «Molitva» у выкананні Марыі Шэрыфавіч стала першай сербскамоўнай песняй, якая перамагла ў конкурсе, а таксама першай песняй-пераможцай з 1998 года не на англійскай мове.
Перамогі | Мова | Гады | Краіны |
---|---|---|---|
33 | Англійская | 1967, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1980, 1981, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019 | Вялікабрытанія, Ірландыя, Швецыя, Нідэрланды, Данія, Эстонія, Латвія, Турцыя, Украіна, Грэцыя, Фінляндыя, Расія, Нарвегія, Германія, Азербайджан, Аўстрыя, Ізраіль |
14 | Французская | 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1969, 1971, 1972, 1973, 1977, 1983, 1986, 1988 | Швейцарыя, Францыя, Люксембург, Манака, Бельгія |
3 | Нідэрландская | 1957, 1959, 1969 | Нідэрланды |
Іўрыт | 1978, 1979, 1998 | Ізраіль | |
Італьянская | 1964, 1990, 2021 | Італія | |
2 | Нямецкая | 1966, 1982 | Аўстрыя, Германія |
Нарвежская | 1985, 1995 | Нарвегія | |
Шведская | 1984, 1991 | Швецыя | |
Іспанская | 1968, 1969 | Іспанія | |
1 | Дацкая | 1963 | Данія |
Харвацкая | 1989 | СРЮ | |
Сербская | 2007 | Сербія | |
Партугальская | 2017 | Партугалія |
Зноскі
- ↑ The story | Eurovision Song Contest — Baku 2012
- ↑ Про «Евровидение» снимают кинокомедию | РИА Новости
- ↑ Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання аб’явіў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомы
- ↑ У 1969 годзе было чатыры пераможца, бо Іспанія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія атрымалі аднолькавую колькасць балаў, тады правілы не прадугледжвалі далейшых дзеянняў у гэтым выпадку.
- ↑ У сувязі з тым, што пераможцамі сталі чатыры краіны, Швейцарыя заняла пятае месца
- ↑ Ірландыя і Францыя падзялілі другое месца
- ↑ Швецыя і Францыя атрымалі аднолькавую колькасць балаў, але Швецыя перамагла па дадатковым паказчыкам