Перакры́цце — унутраная гарызантальная агараджальная канструкцыя, якая раздзяляе па вышыні сумежныя памяшканні будынка. Адрозніваюць перакрыцце міжпаверхавае, паддашкавае, падвальнае, над праездамі і інш. Бываюць жалезабетонныя (у выглядзе зборных канструкцый, маналітных канструкцый, зборна-маналітных), на стальных бэльках, драўляныя, камбінаваныя. Найчасцей перакрыцце — комплексная канструкцыя з нясучай часткі (пліты, бэлькі), ізаляцыйных слаёў, падлогі, часам столі (як самастойнага элемента перакрыцця).
Гл. таксама
Літаратура
- Перакрыцце // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.