Пепі II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Статуя Пепі II у дзяцінстве. Бруклінскі музей, Нью-Ёрк | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мерэнра I | ||||||
Пераемнік | Мерэнра II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XXIII стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 2180-я да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | VI дынастыя | ||||||
Бацька | Merenre Nemtyemsaf I[d] | ||||||
Маці | Ankhesenpepi II[d] | ||||||
Жонка | Anchenespepi IV.[d], Iput II[d], Ankhesenpepi III[d], Udjebten[d] і Neith[d] | ||||||
Дзеці | Nitocris[d], Merenre Nemtyemsaf II[d], Nebkauhor[d] і Ptahshepses[d] | ||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пепі II Неферкара (ці Піёпі II) — фараон Старажытнага Егіпта з VI дынастыі, кіраваў прыблізна ў 2279 — 2219 гадах да н.э.
Малодшы сын фараона Пепі I і царыцы Анехнес-Мерыра II, адзінакроўны брат Мерэнра I, унук першага старажытнаегіпецкага візіра-жанчыны Небет. Лічыцца, што Пепі II атрымаў у спадчыну прастол у шасцігадовым узросце і паводле падання пражыў да ста гадоў. Такім чынам, яго кіраванне працягвалася 94 гады і было самым працяглым у сусветнай гісторыі.[2] Аднак, выказваліся здагадкі, што на самай справе фараон кіраваў 64 гады, але няправільнае разуменне тэксту Манефонам прывяло да з'яўлення 94 гадоў кіравання.
Яго дзядзька, брат царыцы Анехнес-Мерыра тынскі намарх Джау, прызначаны малалетнім фараонам на пасаду візіра (чаці), галоўнага суддзі і начальніка сталіцы, відаць, кіраваў за Пепі да дасягнення апошнім паўналецця.
Заваявальная палітыка
У знешняй палітыцы Пепі II абапіраўся на традыцыі супакаення Нубіі, якое адбывалася падчас экспедыцый «начальніка поўдня» Хірхуфа (Хуфхора ці Хумхора), які даходзіў да Экватарыяльнай Афрыкі і прысылаў фараону рабоў-пігмеяў; Нубія і Лівія рэгулярна пастаўлялі ў Егіпет наймітаў. Яшчэ на 2-м годзе свайго кіравання Пепі II паслаў у Іям Хірхуфа з экспедыцыяй на караблях. Апошні прывёз адтуль багатую здабычу, у прыватнасці чарнаскурага карліка (пігмея), якому васьмігадовы фараон быў асабліва рады (у Старажытным Егіпце пігмеі, якія асацыяваліся з богам Бес, выкарыстоўваліся ў якасці блазнаў).
Разам з тым, не ўсе паходы Пепі II у Нубію скончыліся ўдала. Так, падчас паходу на поўдзень ад Уаўата намарх Элефанціны Меху быў забіты, пасля чаго яго сын Себні сабраў войска ў сваіх уладаннях і рушыў на поўдзень, каб пакараць племя, вінаватае ў гібелі бацькі. Паход прайшоў паспяхова, Себні вярнуўся з вялікай здабычай і целам бацькі. Затым Себні, які атрымаў тытул «начальніка поўдня», на чале значнай флатыліі быў пасланы фараонам у Пунт. Адтуль ён прывёз, апроч іншых тавараў, золата, слановую косць, ладан, камедзь і леапардавыя скуры.
Калі ў Нубіі ўспыхнула паўстанне ваяўнічых плямёнаў Уаўата і Ірчэта, Пепі паслаў супраць мяцежнікаў намарха Элефанціны, «начальніка чужацкіх краін» Пепінахта (Піёпінахта). Апошні вярнуўся пасля разгрому мяцежнікаў і прывёў мноства палонных і дзяцей правадыроў у якасці закладнікаў. Другі паход Піёпінахта ў гэтыя вобласці быў яшчэ больш удалым. Разграміўшы іх войска, ён даставіў у Мемфіс дзясяткі тысяч палонных, мноства буйной і дробнай скаціны, захапіў у палон дзвюх правадыроў і іх военачальнікаў.
Надпіс часоў Пепі II гаворыць пра «начальніка палаты» і флатаводца Хнумхатэпа з Элефанціны, які «разам са сваім гаспадаром князем, „скарбнікам бога“ Тэці, адзінаццаць разоў плаваў у Кебен і са „скарбнікам бога“ Хеві (ці Хуі) — у Пунт і паспяхова вяртаўся, наведаўшы гэтыя краіны».
Іншая экспедыцыя, пасланая ў Пунт Пепі, скончылася няўдачай. Егіпецкі вяльможа Ананхет, «начальнік маракоў», які ўзначальваў экспедыцыю, дасягнуў берага Чырвонага мора, але быў забіты «жыхарамі пяскоў» (херыўша) з племя аму. Разам з Ананхетаў загінуў і яго ваенна-марскі атрад. Пепі жорстка адпомсціў за смерць Ананхет, паслаўшы супраць качэўнікаў карную экспедыцыю пад кіраўніцтвам Пепінахта.
Імёны фараона
Вынікі дзейнасці
Нягледзячы на сваю працягласць, кіраванне Пепі II было адзначана ўзмацненнем улады намархаў — кіраўнікоў номаў. Напрыклад, Пепі вымушаны быў вызваліць так званымі імунітэтнымі граматамі храмавыя гаспадаркі і многія паселішчы ад дзяржаўнай павіннасці на «дом цара», што сведчыць пра далейшы заняпад царскай улады. У выніку, дэцэнтралізаваныя тэндэнцыі прывялі да падзення Старога царства пасля смерці спадчыннікаў Пепі II — фараона Мерэнра II і царыцы Нітакрыс.
Комплекс пірамід Пепі II размешчаны ў Сакары, недалёка ад грабніц кіраўнікоў Старога царства. Першапачаткова вышыня яго піраміды, якая атрымала назва Менх-анх («Паварот жыцця»), складала 78,5 метраў, але з-за дрэннай планіроўкі і наступлення пяскоў яна паменшылася да 52 метраў. Каля яго піраміды былі пабудаваны яшчэ 7 пірамід-спадарожніц: 4 рытуальныя і 3 для жонак Пепі Нейт, Ідут і Уджэптэн. Чацвёртая жонка Пепі Імтэс, магчыма, здрадзіла яму, і ў пакаранне засталася без піраміды, для пятай жа — па імі Анхесенпепі (літар. «Тая, што жыве дзеля Пепі») — фараон чамусьці загадаў пабудаваць толькі мастабу.
Зноскі
- ↑ паводле Ю. фон Бекерата
- ↑ Манефон. Егіптыка. Кніга I, VI Дынастыя
Літаратура
- История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 2. Передняя Азия. Египет / Под редакцией Г. М. Бонгард-Левина. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1988. — 623 с. — 25 000 экз.
- Авдиев В. И. Военная история древнего Египта. — М.: Издательство «Советская наука», 1948. — Т. 1. Возникновение и развитие завоевательной политики до эпохи крупных войн XVI—XV вв. до х. э. — 240 с.
- Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 1. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пепі II
VI дынастыя | ||
Папярэднік: Мерэнра I |
фараон Егіпта каля 2279 — 2219 да н.э. |
Пераемнік: Мерэнра II |