Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу | |
---|---|
англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania |
Заснаваны | 1893 |
Студэнты | 5 835[1] |
Размяшчэнне | Іст-Страўдсберг, Пенсільванія, ЗША |
Сайт | esu.edu |
![]() |
Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу (англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania), таксама Іст-Страўдсбергскі ўніверсітэт (англ.: East Stroudsburg University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Іст-Страўдсберг, штат Пенсільванія.
Гісторыя
Вучэльня, што сёння з'яўляецца Пенсільванскім ўніверсітэтам у Іст-Страўдсбергу, была заснавана ў 1893 годзе як прыватная школа для настаўнікаў, а затым вядомая як Іст-Страўдсбергская нармальная школа. Права ўласнасці на вучэльню было перададзена штату Пенсільванія ў 1920 годзе. У 1927 годзе ёй было прадастаўлена права надання ступеняў бакалаўра ў галіне адукацыі і бакалаўра ў галіне медыцынскай адукацыі. Школа тады стала Іст-Страўдсбергскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1960 годзе былі адкрыты дадатковыя навучальныя праграмы, і школа атрымала назву Іст-Страўдсбергскага дзяржаўнага каледжа.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу
- Афіцыйная старонка ўніверсітэта