Пенсійнае страхаванне — страхаванне дзеля фармавання крыніц фінансавання пенсій. Пенсійнае страхаванне з’яўляецца грунтам пенсійнай сістэмы ў развітых краінах.

Адрозніваюць абавязковае пенсійнае страхаванне і добраахвотнае пенсійнае страхаванне.

Абавязковае пенсійнае страхаванне ў Беларусі

Абавязковым называюць пенсійнае страхаванне, што дзейнічае ў сілу закона, ахапляючы ўсе катэгорыі насельніцтва.

Пенсійны фонд Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны як самастойная фінансава-банкаўская сістэма, сродкі якой не адносяцца да дзяржащнага бюджэту, 20 снежня 1991 года пастановай Савета Міністраў. Тым самым у пенсійную сістэму рэспублікі сталі ўкараняцца страхавыя прынцыпы. Праз 2 гады, каб удасканаліць дзяржащнае фінансаванне сацыяльнага страхавання быў створаны Фонд Сацыяльнай абароны РБ. Яго грунтам сталі 2 арганізацыі, гэта Пенсійны фонд РБ і Фонд сацыяльнага страхавання. Фонд сацыяльнай абароны наўпрост падначальваецца Савету міністраў РБ. У 2001 годзе дадзеная арганізацыя стала ў Фондзе сацыяльнай абароны ў якасці падструктуры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Кіруецца ён Праўленнем. Старшыню і яго намеснікаў прызнача Савет Міністраў.

У Рэспубліцы Беларусь грамадзяне валодаюць канстытуцыйным правам на атрыманне пенсій. Патрэбныя для гэтага ўмовы, напрыклад, дасягненне пенсійнага ўзросту, страта карміцеля, атрыманне інваліднасці і т.д, прапісаны ў законе: артыкулы з 18 па 25 Закона РБ «Аб пенсійным забеспячэнні». Фонд сацыяльнай абароны — юрыдычная асоба са сваім фінансавым балансам. У Фонда ёсць бланкі і пячаткі з дзяржаўнай сімволікай. Фінансаванне дадзенага фонду ўжыццяўляецца са сродкаў сацыяльнага страхавання, тыя ж складаюцца з абавязковых страхавых адлічэнняў у Фонд і ўнёскаў на адмысловае прафесійнае пенсійнае страхаванне. Таксама да сродкаў сацыяльнага страхавання адносяцца паступленні ад унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Улучаюцца туды і паступленні, якія павінны ўнесці асобы, вінаватыя ў прычыненні шкоды. Дадзеныя паступленні па суме раўнуюцца пасобіям, якія выплачваюць асобам, што атрымалі калецтва, страцілі карміцеля і таму падобнае[1].

Добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне (ДПЗ)

Добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне (страхаванне) — сістэма назапашанняў з дапамогай розных фінансавых арганізацый будучай пенсіі, заснаваная на тых жа прынцыпах, што і абавязковае (дзяржаўнае) пенсійнае страхаванне. Яго асноўныя адрозненні:

  • добраахвотнае пенсійнае страхаванне з’яўляецца дадатковым у адносінах да абавязковага;
  • памер унёскаў і ўмовы страхавання не рэгулююцца дзяржавай, а абіраюцца страхавальнікам ці застрахаванай асобай;
  • страхаўшчыкамі ў сістэме добраахвотнага пенсійнага страхавання выступаюць недзяржаўныя пенсійныя фонды ці страхавыя кампаніі.
  • дзяржава не бярэ ўдзел у добраахвотным пенсійным страхаванні, але ўжыццяўляе вельмі старанны і пільны нагляд за страхаўшчыкамі.

Страхаўшчыкі прапануюць розныя праграмы дадатковага пенсійнага забеспячэння, і права кліента — выбраць тую, якую ён лічыць найболей выгаднай.

Унёскі па праграмах добраахвотнага пенсійнага забеспячэння могуць быць адначаснымі ці назапашвальнымі. У залежнасці ад праграмы ўнёскі могуць выплачвацца штогод, штоквартальна ці штомесяц.

Па дасягненні пенсійнага ўзросту выплата грошай пенсіянеру можа ажыццяўляцца раз у квартал, паўгоддзе, месяц і г. д., — цягам абумоўленага тэрміну ці пажыццёва. Такое страхаванне называецца пенсійным страхаваннем з выплатай ануітэтаў[2].

Усе страхаўшчыкі, якія займаюцца пенсійным страхаваннем, з’яўляюцца аб’ектамі вельмі стараннага і пільнага кантролю і нагляду. Кантролю падлягаюць аб’ём страхавых рэзерваў і іх месцаванне, што забяспечвае надзейнасць страхавых кампаній. Кантроль дзейнасці страхавых кампаній і недзяржаўных пенсійных фондаў ужыццяўляе Нацыянальны банк і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Праграмы добраахвотнага пенсійнага страхавання паспяхова рэалізуюцца ў самых розных краінах свету, дазваляючы грамадзянам забяспечыць сябе сродкамі да існавання ў старасці, памер якіх залежыць не ад магчымасцей дзяржаўнай сістэмы сацыяльнага забеспячэння, а вылучна ад жадання і магчымасцей застрахаванага.

Недзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне

Недзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне — гэта дадатковае добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне, што дазваляе атрымаць дадатак да базавай пенсіі. Калі раней недзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне існавала галоўным чынам на буйных прадпрыемствах і фармавалася ў выглядзе карпарацыйных пенсійных праграм, то сёння недзяржаўныя пенсійныя фонды развіваюць гэты прадукт, прапануючы і індывідуальныя пенсійныя праграмы як прадпрыемствам гэтак і для прыватных асоб.

Перавагі для беларускіх працадаўцаў недзяржаўнага пенсійнага забеспячэння працаўнікоў:

  • добраахвотны характар недзяржаўнага пенсійнага забеспячэння ў РБ;
  • з’яўляецца не заменай абавязковага пенсійнага страхавання, а дадаткам да яго;
  • характарызуецца персанальным падыходам да кожнага кліента: улічваецца ўзрост, ровень прыбытку, перыяд, цягам якога кліент плануе атрымваць дадатковы прыбытак пры выхадзе на пенсію;
  • гнуткі памер унёскаў;
  • магчымасць самастойна вызначаць, калі і колькі ўносіць на рахунак;
  • месцаванне рэзерваў;
  • незалежнасць адсотка прыбытковасці ад памеру ўнёску (нават невялікая сума на рахунку прыносіць прыбытак у выніку яе інвеставання);
  • падатковая ільгота;
  • магчымасць вяртання 13 % ад агульнай сумы ўнёскаў у якасці падатковай ільготы;
  • магчымасць успадкоўвання назапашаных сродкаў (пры гэтым сродку, якія атрымліваюцца ў спадчыну такім чынам, не патрабуюць выплаты падаходнага падатку).

Пры дасягненні паўналецця кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа пачаць самастойна фармаваць сваю будучую пенсію за кошт асабістых сродкаў, склаўшы дагавор недзяржаўнага забеспячэння. Наяўнасць працоўнага стажу ў дадзеным выпадку неабавязкова.

Добраахвотнае пенсійнае страхаванне ў Беларусі

Паводле дадзеных на 2020-ы год, у Беларусі існуюць дзве страхавыя кампаніі, якія займаюцца страхаваннем дадатковай пенсіі — Пріорлайф, заснавальнікам якой выступае Пріорбанк і дзяржаўная страхавая кампанія Стравіта.

Асноўныя кірункі развіцця

У Еўропе можна вылучыць тры асноўныя кірункі развіцця пенсійных рэформаў:

  • Паляпшэнне сістэм страхавання пенсійнага фінансавання. Меры: змаганне з ценевымі відамі занятасці, што не падпадаюць пад пенсійнае страхаванне (15-20 % Заходняя Еўропа, 25-30 % — Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя); падвышэнне пенсійнага ўзросту, павелічэнне працоўнага стажу, патрэбнага для атрымання пенсіі, скарачэнне палёгак, што дазваляюць датэрмінова атрымаць пенсію.
  • Павелічэнне мінімальных пенсій — у краінах ЕС бедната пагражае штопятаму пенсіянеру, у Расіі, Вялікабрытаніі і прыбалтыйскіх краінах — штотрэцяму.
  • Зніжэнне рызык, злучаных з прыватнымі назапашвальнымі пенсіямі. Сярод мер — узмацненне кантролю і нагляду за прыватнымі пенсійнымі фондамі і выбар менш рызыкоўных фінансавых прылад фондамі дзяржаўнымі.

Крыніцы

Літаратура

  • Валянцін Роік. Эканоміка, фінансы і права сацыяльнага страхавання. Інстытуты і страхавыя механізмы. М.: Альпіна Паблішар, 2012. — 258 с. — ISBN 978-5-9614-1961-0.
  • Валянцін Роік. Абавязковае і добраахвотнае пенсійнае страхаванне: Інстытуты і фінансы. М.: Альпіна Паблішар, 2014. — 277 с. — ISBN 978-5-9614-2235-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.