Горад
![]()
Пенза на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пенза (руск.: Пенза) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пензенскай вобласці. Насельніцтва 512,9 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на рацэ Сура (прыток Волгі), за 709 км ад Масквы.
Гісторыя
Заснаваны ў 1663 годзе як вартавы пункт на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рускай дзяржавы; падвяргаўся нападам крымскіх татараў і нагайцаў. У верасні 1670 года узяты атрадамі Сцяпана Разіна. З 1719 года цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губерні; у 1723 годзе заснаваны гарадавы магістрат (да 1866 года). У жніўні 1774 года праз Пензу прайшла армія Емяльяна Пугачова. Са снежня 1780 года цэнтр намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў губернскі горад. У 1797—1801 гадах павятовы горад Саратаўскай губерні, з 1801 года губернскі горад. У 1874 годзе праз Пензу прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка, а ў 1895 годзе пабудавана чыгунка Пенза-Рузаеўка. У 1928—1930 гадах цэнтр Пензенскай акругі Сярэдне-Волжскага краю, з 4 лютага 1939 года — абласны цэнтр.
Адукацыя
- Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва
- Пензенскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Пензенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Пензенскі артылерыйскі інжынерны інстытут імя Галоўнага маршала артылерыі М. М. Воранава
Тэатры
- Пензенскі абласны драматычны тэатр імя А. В. Луначарскага
- Пензенскі абласны тэатр лялек «Лялечны дом»
Гарады-пабрацімы
Ібінь[d], Кітай[1]
Альба, Італія (23 сакавіка 2012)[2]
Арол, Расія (29 жніўня 2018)[3]
Бардзігера[d], Італія[1]
Бекешчаба, Венгрыя (1970)[4]
Жульен[d], Францыя (2007)[5]
Ланьчжоў, Кітай[1]
Магілёў, Беларусь (3 верасня 2009)[6][7]
Омск, Расія (31 ліпеня 2010)[8][9]
Пусан, Паўднёвая Карэя (2006)[10]
Рамат-Ган, Ізраіль (2007)[11]
Тамбоў, Расія (11 жніўня 2004)[12]
Чэбаксары, Расія (18 жніўня 2007)[13]
Вядомыя асобы
- Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (1854—1926) — расійскі пісьменнік і літаратуразнавец.
- Анатоль Валянцінавіч Волкаў (1908—1985) — беларускі мастак-графік і жывапісец.
- Юрый Міхайлавіч Жучэнка (1945—2015) — радыебіёлаг, эколаг, геафізік.
- Мікалай Пятровіч Звездачотаў (1904—1985) — беларускі акцёр.
- Усевалад Эмільевіч Меерхольд (1874—1940) — савецкі рэжысёр, акцёр.
- Таццяна Іванаўна Отчык (нар. 1952) — беларускі скульптар.
- Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін (1893—1953) — савецкі рэжысёр, сцэнарыст.
- Людміла Пятроўна Сямёнава (нар. 1944) — піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Беларусі (1999)[14].
- Макс Моўшавіч Шляймовіч (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
Заўвагі
- 1 2 3 http://documents.penza-gorod.ru/doc2-353.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-356.html
- ↑ https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-355.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-359.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-354.html
- ↑ https://goridcentr.csgpb.by/pobratimy/virtualnaya-ekskursiya/penza-rossijskaya-federatsiya/
- ↑ http://admomsk.ru/web/en/city/international/russian#penza
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-362.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-358.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-357.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-360.html
- ↑ http://documents.penza-gorod.ru/doc2-361.html
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).