Пекарыевыя

Ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tayassuidae (Palmer, 1897)

Даччыныя таксоны

Роды і віды


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180723
NCBI  9827
EOL  7680
FW  42420

Пекарыевыя (Tayassuidae) — сямейства няжвачных парнакапытных млекакормячых. Раней залічваліся да сямейства свінняў.

Паходжанне

Пекары яшчэ ў эацэне, 50 мільёнаў гадоў таму, аддзяліліся ад свінняў і з ніжняга алігацэна незалежна развіваліся ў Новым Свеце. У Паўднёвую Амерыку перабраліся толькі 9 мільёнаў гадоў таму, калі сфармаваўся Панамскі перашыек. У Еўропе і Азіі пекары таксама вадзіліся, але зніклі ў ніжнім пліяцэне.

Апісанне

Даўжыня да 115 см, вышыня ў карку да 57 см, маса да 50 кг. Афарбоўка шэра-карычневая. Па знешнім выглядзе падобны да дзікоў, але больш лёгкага целаскладу. Ногі тонкія, на пярэдніх 4, на задніх 3 пальцы. На крыжы ёсць залоза тыпу мускуснай.

Распаўсюджанне

Падзяляюцца на 2 роды, адрозніваюцца 3 віды: ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu), белабароды пекары (Tayassu pecari) і чакскі пекары (Catagonus wagneri). Пашыраны ў Амерыцы. Жывуць у разнастайных ландшафтах, ад засушлівых месцаў да вільготных трапічных лясоў. Трымаюцца групамі да 100 галоў і больш.

Асаблівасці біялогіі

Усёедныя.

Палігамы. Нараджаюць 1—2 (зрэдку да 4) дзіцяняці.

Выкарыстанне чалавекам

Аб’ект палявання.

Ахова

Чакскі пекары занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.