Пекалінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пекалін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 762
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222210
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Пекалі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пекалін.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верхменскі сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Верхмен. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Воратаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Верх-Возера, Ворат 1-ы, Ворат 2-і, Востраў, Евароўшчына, Завязак, Заказінец, Пасека, Пекалін, Слабада, Смольня, Сцежкі, Сцяпанава Чарніца, Шабуні, Шэметава і пасёлак торфапрадпрыемства «Чарніца»), у склад Кленнікоўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Варанеўшчына, Дабраводка, Заброддзе, Пеліка, Сцепша, Тумель, Туры і Шыпяны)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Курганскага сельсавета перададзены вёскі Пеліка і Шыпяны[2]. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Драчкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Вызваленне, Вялікі Лес і Пяцілетка), у склад Курганскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Алесіна, Верхмень, Ворат, Дуброва, Пеліка, Старая Дуброва, Студзёнка і Шыпяны), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пекалін, сельсавет перайменаваны ў Пекалінскі[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Курганскага сельсавета вернута вёска Ворат[4]. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Слабада[5], 28 кастрычніка 2013 года вернуты ў вёску Пекалін[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1714 чалавек[7], з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,5 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1762 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  6. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.