Педра Санчэс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Pedro Sánchez | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыяна Рахой | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 лютага 1972[1][2][…] (52 гады)
|
||||||
Бацька | Pedro Sánchez Hernández[d] | ||||||
Маці | Magdalena Pérez-Castejón Barrios[d] | ||||||
Жонка | Марыя Бегонья Гомес Фернандэс[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Карлота Санчэс Гомес[d] і Айноа Санчэс Гомес[d][5] | ||||||
Веравызнанне | атэізм[6] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | Phd in economics and business management[d][11] | ||||||
Дзейнасць | палітык, эканаміст, выкладчык універсітэта | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | sanchezcastejon.es (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Педра Санчэс Перэс-Кастэхон (ісп.: Pedro Sánchez Pérez-Castejón; нар. 29 лютага 1972, Мадрыд) — іспанскі эканаміст і палітык, лідар Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП) з 2014 года.
Біяграфія
У 1995 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Мадрыдскім універсітэце, пазней працягнуў навучанне ў Бізнес-школе IESE і Брусельскім свабодным універсітэце. У 2012 годзе атрымаў ступень доктара ва Універсітэце імя Каміла Хасэ Селы.
Пачаў палітычную дзейнасць у рамках Моладзевай арганізацыі ІСРП. Ён працаваў палітычным кансультантам у Еўрапейскім парламенце ў офісе Вярхоўнага прадстаўніка ААН па Босніі і Герцагавіне і кіраванні партыі. З 2004 па 2009 уваходзіў у гарадскі савет Мадрыда. У 2008 годзе ён стаў выкладчыкам эканомікі ў Універсітэце Каміла Хасэ Села. Пасля ён быў абраны членам Кангрэса дэпутатаў, ніжняй палаты (Генеральныя картэсы).
Заняў пасаду генеральнага сакратара 26 ліпеня 2014 года. Першы лідар ІСРП, абраны прамым галасаваннем радавых членаў партыі. Па выніках выбараў 2015 года атрымаў запрашэнне караля сфармаваць ўрад, але не атрымаў поспех, таксама як і пасля выбараў 2016 года.
Скарыстаўшыся ў якасці падставы слабымі вынікамі ІСРП на выбарах у Галісіі і Краіны Баскаў, частка верхавіны партыі тэхнічна зняла яго з пасады генеральнага сакратара 28 верасня 2016. Хоць спачатку Санчэс не прызнаў легітымнасці гэтага «ўнутранага перавароту», 1 кастрычніка ён падаў у адстаўку, а 29 кастрычніка пакінуў і свой мандат дэпутата Кангрэса, калі яго партыя ўстрымалася, а не прагаласавала супраць правацэнтрысцкага ўрада меншасці Марыяна Рахоя. На новых выбарах генеральнага сакратара 21 мая 2017 года Санчэс атрымаў перамогу (50,2 % галасоў) над сваім галоўным крытыкам з правага крыла партыі Сусанай Дыяс (39,9 %) і Пачы Лопесам (9,9 %).
1 чэрвеня 2018 года праз карупцыйны скандал Марыяна Рахой сышоў у адстаўку ў выніку недаверу з боку парламенцкай большасці: 180 дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу, 169 — супраць, пры адным, які ўстрымаўся[12]. Пасля гэтага кароль Іспаніі Філіп VI унёс прапанову аб новым кіраўніку ўрада Педра Санчэсе, які і заняў гэты пост.
У 2019 годзе ў Іспаніі двойчы праводзіліся ўсеагульныя выбары. Абодва разы перамогу атрымалі сацыялісты, але набраць абсалютную большасць яны не змаглі. З красавіка ўрад працаваў у статусе часова выконваючага абавязкі. 7 студзеня 2020 года іспанскі парламент падтрымаў кандыдатуру Педра Санчэса на пасадзе прэм’ер-міністра, ён быў абраны кіраўніком кабміна з перавагай усяго ў два галасы[13].
Пасля прыходу да ўлады ў 2018 годзе кабінету Педра Санчэса ўдалося скараціць беспрацоўе з 24-26 % ў 2017 годзе да 12,9 % у 2023 годзе, хоць паказчык і застаўся адным з самых высокіх у Еўропе[14].
Па выніках парламенцкіх выбараў у ліпені 2023 года ніводная партыя не змагла атрымаць большасць. Пазней партыя Санчэса змагла дамовіцца аб кааліцыі з шэрагам левых і нацыяналістычных партый. 16 лістапада парламент Іспаніі ў трэці раз абраў Педра Санчэса на пасаду прэм’ер-міністра.
Сям'я
Жанаты, мае двух дачок.
Зноскі
- 1 2 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Diputados/BusqForm?_piref73_1333155_73_1333154_1333154.next_page=/wc/fichaDiputado?idDiputado=324&idLegislatura=13 Праверана 18 жніўня 2019.
- ↑ Pedro Sánchez Pérez-Castejón // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Así es Begoña Gómez, la nueva ‘primera dama’ de la política española Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Pedro Sánchez, la vida familiar del político al que han apodado 'míster PSOE 2014' Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Sánchez, a la Moncloa: Begoña, sus hijas, su hermano músico y otras personas clave de su entorno íntimo Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ PARADINAS M. Pedro Sánchez, primer aspirante a La Moncloa que se declara abiertamente "ateo" — El Plural, 2014. Праверана 26 лістапада 2023.
- ↑ https://politica.elpais.com/politica/2014/06/12/actualidad/1402576371_029298.html
- ↑ http://www.bolsamania.com/noticias/politica/cual-es-el-sistema-economico-que-mas-le-gusta-a-pedro-sanchez--169239.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ http://www.lavanguardia.com/politica/20150621/54432949209/pedro-sanchez-el-doctor-en-economicas-que-opositara-a-la-moncloa.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ http://www.huffingtonpost.es/2014/06/12/pedro-sanchez-psoe_n_5487707.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ La Vanguardia, La Vanguardia — Barcelona: La Vanguardia Ediciones, 1881. — ISSN 1133-4835
- ↑ Іспанскі парламент выказвае вотум недаверу прэм’еру РІА «Новости», 1 чэрвеня 2018 года
- ↑ zviazda.by
- ↑ tass.ru