Паўэр-метал | |
---|---|
![]() | |
Кірунак: | метал |
Вытокі: | Спід-метал, Хэві-метал |
Месца і час узнікнення: |
Сяр. 1980-х, ![]() |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | хэві-паўэр-метал, сімфа-паўэр-метал, экстрэмальны паўэр-метал, мелодык-паўэр-метал |
Па́ўэр-ме́тал (англ.: power metal, ад англ.: Power chord — акорд з гукаў у квінту і актаву[1]) — адзін з кірункаў металу.
Паўэр-метал характэрызуецца больш высокай хуткасцю выканання, чым «класічны» хэві-метал, і большай меладычнасцю, чым спід-метал і трэш-метал. Асноўныя атрыбуты жанру — хуткасць, складанасць і меладычнасць гітарных партый, чысты высокі вакал (часам са ўстаўкамі скрымінга) і бэк-вакала[2]. Тэксты песень часта прысвечаны фантастыцы, фэнтэзі і сярэднявеччу. Найбольшае распаўсюджванне гэты жанр атрымаў у Еўропе, асабліва ў Германіі і Фінляндыі.
Гісторыя
![](../I/Virgin_Steele_1.jpg.webp)
Як амерыканскі, так і еўрапейскі паўэр-метал зарадзіўся пад уплывам такіх гуртоў як Rainbow, Iron Maiden і Judas Priest[2]. У некаторых англійскіх рок-гуртоў 70-х і 80-х ужо сустракаліся хуткія, энергічныя кампазіцыі і тэксты пра фэнтэзі і сярэднявечча — тыя элементы, якія пазней будуць пакладзены ў аснову жанру. Некаторыя называюць першай паўэр-металічнай песняй кампазіцыю Rainbow «Kill the King» з альбома Long Live Rock'n'Roll (1978)[3][4], хоць ні тэрмін, ні жанр у той час не з’явіліся, і дакладней будзе сказаць, што падобныя кампазіцыі паўплывалі на з’яўленне паўэр-металу ў будучыні.
Амерыканскі паўэр-метал (прота-паўэр)
Назва стылю «power metal» упершыню прагучала ў ЗША у сярэдзіне 1980-х гг. Так называлі музыку такіх груп, як Manowar, Virgin Steele, Manilla Road, Iced Earth, якіх у наш час звычайна адносяць да спід-металу ці хэві-металу. Гэтыя групы паслужылі прататыпам для сучаснага паўэр-металу, надаўшы яму хуткасць, энергію і ваенна-гістарычную эстэтыку. Аналагічную музыку ў Германіі гралі Grave Digger, Rage і некаторыя іншыя групы, але ў Еўропе для яе быў прыняты тэрмін «спід-метал».
З часам у Амерыцы гэты стыль быў паглынуты больш папулярным стылем трэш-метал, які з’яўляецца развіццём спід-металу ў бок большай агрэсіі і цяжкасці. Амерыканскія паўэр-метал групы цяперашняга пакалення, такія як Kamelot и HolyHell, ужо граюць «еўрапейскі», больш меладычны паўэр, не падобны да спіду і трэшу.
Еўрапейскі паўэр-метал
Сімфанічны паўэр-метал
Асаблівую разнастайнасць паўэр-металу спарадзіла ўвядзенне ў музыку паўэр-груп клавішных інструментаў, сінтэзатараў. Сінтэзатары спачатку выконвалі функцыю фонавага інструмента, адлюстроўваючы звычайна сімфанічныя ці народныя інструменты, такія як флейта, скрыпка, горн. Гэта тэндэнцыя асабліва ярка праявілася ў першых альбомах Nightwish і Rhapsody of Fire.
З часам партыі клавішных станавіліся больш паўнавартаснымі, з’яўляліся сола на клавішных. Тады ж больш багатыя групы пачалі запісвацца з запрошанымі музыкамі і цэлымі аркестрамі, а не толькі імітаваць іх гульню з дапамогай сінтэзатара. У выніку такога змяшэння з сімфонік-металам атрымаўся сімфанічны паўэр-метал.
Тэматыка
![](../I/Helmet_%2540_FUZZ_Guitar_Show_2008.jpg.webp)
Цікавыя факты
- Power Metal — так называўся дэмазапіс, зроблены групай Metallica у 1982 г. Магчыма, гэта першы выпадак падобнага словазлучэння ў гісторыі рок-музыкі.
- Power Metal — назва EP групы The Beast з Нью-Джэрсі, выпушчанай у 1983 годзе.
- Power Metal — назва альбома амерыканскай трэш-каманды Pantera (1988).
- Power Metal - музычная група з Інданэзіі, якая іграе хэві-метал.[5]
Заўвагі
- ↑ Metal Temple. Genres: Power Metal
- 1 2 Garry Sharpe-Young. Rockdetector: A — Z of Power Metal. London Cherry Red Books, 2003. ISBN 1-901447-13-8, 9781901447132
- ↑ Millennium Collection: Rainbow review
- ↑ Rainbow Live in Munich 1977 review
- ↑ Power Metal - Encyclopaedia Metallum: The Metal Archives
Літаратура
- Garry Sharpe-Young. Rockdetector: A - Z of Power Metal. London Cherry Red Books, 2003. ISBN 1-901447-13-8, 9781901447132