Паўхордавыя | |||||||||||||
Паўхордавае роду Saccoglossus | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Hemichordata | |||||||||||||
Класы | |||||||||||||
| |||||||||||||
|
Паўхордавыя (Hemichordata) — тып марскіх донных бесхрыбетных з групы другаснаротых. Навуковая назва паходзіць ад грэч. ἡμι — палова і грэч. χορδή — струна.
Вядомы з кембрыю (каля 550 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 класы: выкапнёвыя грапталіты (паводле іншых класіфікацый падтып), сучасныя кішачнадыхальныя (Enteropneusta) і перыстажабравыя (Pterobranchia). У свеце вядома каля 100 відаў паўхордавых.
Даўжыня ад 0,2 мм да 2,5 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, складаецца з трох аддзелаў: хабатка (або галаўнога шчытка), каўнерыка і тулава. У кожным аддзеле ёсць асобная цэламічная поласць. Маюць хордападобны орган (натахорд, або стамахорд), які выконвае апорную функцыю.
Пашыраны ва ўсіх акіянах, жывуць на дне. Рухомыя і прымацаваныя, адзіночныя і каланіяльныя формы. Кормяцца дэтрытам, дробнымі прыдоннымі і доннымі арганізмамі.
Раздзельнаполыя і гермафрадыты, некаторыя могуць размнажацца пачкаваннем.