Паўтарак — білонная манета наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай. У Еўропе мела назву Драйпёлькер, у Маскоўскім княстве — Чэх (пасля гэтая назва перайшла і на землі Украіны і Усход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд як і іншыя еўрапейскія манеты падобнага наміналу, розніўся толькі лацінскім надпісам і гербам. У Рэчы Паспалітай біццё паўтаракаў распачата ў часы Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях беларусі часта сустракаюцца шведскія — рыжскага і эблёнгскага манетных двароў, і прускія манеты (Драйпёлькер).

На аверсе — іспанскі геральдычны шчыт з дзвюма Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гербу малы шчыт са Снапом — гербам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 — тры паўгрошы. На рэверсе — дзяржава ў якой упісана лічба 24, што азначае вартасць — 1/24 талера.

У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскім манетным двары:

У Кароне чаканка паўтаракаў пачалася за Жыгімонтам Вазам і з цягам часу (16211626) набыло масавыя памеры:

  • Быдгашчанскі манетны двор — 16141628
  • Кракаўскі манетны двор — 16151618
  • Пазнаньскі манетны двор — 1654, 16581659, 1662, 1666
  • Львоўскі манетны двор — 1661
  • Рыжскі манетны двор біў свае адмысловыя паўтаракі — 16161617, 1620, 1624.

У 1753, 17551756 гадах паўтаракі для Польшчы біў Лейпцыгскі манетны двор (Саксонія).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.