Паўстанне Стэлінга — буйное сялянскае паўстанне ў Саксоніі у 841—843 гг. Асноўную масу паўсталых складалі фрылінгі, гэта значыць свабодныя супольнікі, якія часткова апынуліся ў залежнасці, і літы — напаўвольнае сельскае насельніцтва. Паўстанне было скіравана супраць усталявання феадальнага ладу. Лозунгам сялян было вяртанне да старых дафеадальных парадкаў. Саксы «выгналі з краіны амаль усіх сваіх гаспадароў», сярод якіх былі франкскія — свецкія і духоўныя — феадалы і прадстаўнікі вярхоў саксонскай знаці (эдэлінгі), і «сталі жыць па-старому». Адсюль і назва руху — паўстанне «Стэлінга», што перакладаецца як «Дзеці старажытнага закона». Паўстанне было жорстка падушана Людовікам Нямецкім.
Бібліяграфія
- История крестьянства в Европе. Эпоха феодализма. Т.1. М., 1985
- Неусыхин А. И. Крестьянство и крестьянские движения в Западной Европе раннефеодального периода (VI—IX вв.) // Из истории социально-политических идей: К 75-летию акад. В. П. Волгина. М., 1955
- Неусыхин А. И. Возникновение зависимого крестьянства как класса раннефеодального общества в Западной Европе VI—VIII вв. М., 1956
- Неусыхин А. И. Крестьянские движения в Саксонии в IX—XI вв. // ежегодник германской истории за 1973 год. М., 1974
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.