Паўсаній Македонскі | |
---|---|
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
Смерць |
393 да н.э. |
Род | дынастыя Аргеадаў[d] |
Бацька | Аероп II[d] |
Дзейнасць | кароль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
- Пад гэтым імем вядомыя і іншыя персанажы антычнасці, глядзі Паўсаній.
Павсаний (грэч. Παυσανίας, лац.: Pausanias) — македонскі цар, які кіраваў ў 393 г. да н.э.
Біяграфія
Паўсаній быў сынам цара Аеропа II. Па бацьку ён належаў да роду Лінкестыдаў, якія кіравалі ўдзельна на паўночным захадзе Македоніі. Кіраваў ён усяго год, і паводле Дыядора быў забіты Амінтай II, унукам Аляксандра I, які і захапіў царскую ўладу[1].
У храналогіі кіравання македонскіх цароў Паўсанія часам ставяць пасля Амінты II на падставе блытаніны ў дынастычных табліцах Еўсевія Кесарыйскага, які складаў іх у IV стагоддзі па працам грэчаскіх гісторыкаў і, у прыватнасці, працам Дыядора. Крыніцай блытаніны з'яўляюцца частая змена македонскіх кіраўнікоў той эпохі, недастатковая інфармацыя з самой Македоніі, якая завязла ў міжусобнай барацьбе за прастол, а таксама імя Амінта, якое адначасова насілі некалькі прадстаўнікоў дынастыі Аргеадаў.
Зноскі
- ↑ Дыядор. «Гістарычная бібліятэка», 14.89
Бібліяграфія
- Диодор, «Историческая библиотека» СПб, 1774