Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2010[1] |
Сайт | narfu.ru |
![]() |
Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (руск.: Северный (Арктический) федеральный университет имени М. В. Ломоносова) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Архангельск. Універсітэт быў створаны на базе Архангельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта згодна з указам Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева[2]. Афіцыйная дата рэгістрацыі — 8 чэрвеня 2010 года.
Структура
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]
- Вышэйшая інжынерная школа
- Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм
- Вышэйшая школа прыродазнаўчых навук і тэхналогій
- Вышэйшая школа псіхалогіі, педагогікі і фізічнай культуры
- Вышэйшая школа сацыяльна-гуманітарных навук і міжнароднай камунікацыі
- Вышэйшая школа эканомікі, кіравання і права
- Вышэйшая школа энергетыкі, нафты і газу
Зноскі
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ В Архангельскай вобласці будзе створаны Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт(недаступная спасылка). REGIONS.RU (22 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2009. Праверана 24 мая 2020.
- ↑ Структура САФУ
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.