Паўночны палярны круг — адна з пяці галоўных паралеляў, пазначаных на карце Зямлі.

Паўночны палярны круг знаходзіцца ў 66°33′44″ [1] (66.5622°) на поўнач ад экватара. Вобласць на поўнач ад паўночнага палярнага круга завецца Арктыкай, на поўдзень ад яго знаходзіцца паўночны пояс умеранага клімату. Аналагічная паралель у паўднёвым паўшар’і завецца Паўднёвы палярны круг. Вобласць паўднёвей яе завецца Антарктыкай.

Паўночны палярны круг пазначае паўднёвую мяжу вобласці палярнага дня. У любым месцы на поўнач ад яго Сонца відаць над гарызонтам на працягу 24 гадзін прынамсі адзін раз у год, а некалькі паўночней ёсць месцы, дзе, прынамсі адзін раз у год, яго не відаць над гарызонтам на працягу 24 гадзін. На шыраце палярнага круга гэтыя падзеі, адбываюцца роўна па адным разе ў год[2], у чэрвені і снежні ў дні сонцастаянняў. Яшчэ паўночней гэтыя падзеі працягваюцца даўжэй, напрыклад, на шыраце Мурманска Палярная Ноч працягваецца 40 сутак (Палярны Дзень — 61). Таксама гэтыя з’явы адбываюцца і ў вобласці Паўднёвага палярнага круга.

У сувязі з суровасцю клімату Арктыкі толькі невялікая колькасць людзей жыве за палярным кругам. Тры найбуйнейшых гарады, размешчаных за Паўночным палярным кругам, знаходзяцца ў Расіі: Мурманск (325 000 жыхароў), Нарыльск (205 000 жыхароў) і Варкута (85 000 жыхароў). Чацвёртым па колькасці жыхароў з’яўляецца нарвежскі горад Тромсё (62 000 жыхароў).

Краіны, праз якія праходзіць Паўночны палярны круг

Паўночны палярны круг (чырвоная лінія) на карце Зямлі

Гл. таксама

Зноскі

  1. >Дрэйф тропіках (на іспанскай мове) Архівавана 22 мая 2011.
  2. Дакладней, існуе паласа, шырынёй ≈59267 м, у якой Сонца ўзімку апускаецца за гарызонт не да канца.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.