Паўночны Сулавесі | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: Sulawesi Utara | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Манада | ||||
Дата ўтварэння | 14 жніўня 1959 | ||||
Губернатар | Olly Dondokambey[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | інданезійская мова | ||||
Насельніцтва | 2 382 941 (2 014) | ||||
Нацыянальны склад | мінахасы (30%), мангандоу (11,3%), сангірцы (19,8%%), кітайцы (3%) | ||||
Канфесійны склад | Іслам (30,9%), пратэстантызм (63,6%), каталіцызм (4,4%) | ||||
Плошча | 13 851,64 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
886 м | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-SA | ||||
Паштовыя індэксы | 90xxx, 91xxx, 92xxx | ||||
Код аўтам. нумароў | DL і DB | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | Si Tou Timou Tumou Tou (Сэнс твайго жыцця ў карысці іншых) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночны Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Utara) — правінцыя на поўначым захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 13 851,64 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 382 941 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Манада.
Геаграфія і прырода
Правінцыя Паўночны Сулавесі размешчана на паўвостраве, акружаным морам Сулавесі і залівам Таміні. Для яго характэрны пагорыстыя і горныя ландшафты вулканічнага паходжання. Тут шмат імклівых рэк і адносна невялікіх азёр. На схілах гор захаваліся першародныя лясы. На поўначы і паўночным захадзе правінцыі знаходзяцца ланцугі астравоў вулканічнага і каралавага паходжання з багатай фаўнай падводных рыфаў.
Клімат субэкватарыяльны пасатны. З лістапада да мая цягнецца сезон мусонаў. Сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжы вагаюцца ад 25 °C да 28 °C. Пры ўздыме наверх у гарах тэмпература паніжаецца на 1 °C кожныя 200 м.
Эканоміка
Традыцыйнымі галінамі эканомікі Паўночнага Сулавесі з'яўляюцца сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. У сельскай гаспадарцы дамінуюць такія таварныя культуры, як кава, бульба, кукуруза і какосавая пальма. Бульба з Паўночнага Сулавесі добра вядома сваёй якасцю ў іншых землях Інданезіі. Прамысловасць заснавана на перапрацоўцы нафты, вытворчасці харчу, будаўнічых матэрыялаў, дэталяў для радыёапаратуры, мэблі, здабычы золата. Імкліва развіваецца турызм.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночны Сулавесі
- Pemerintah Provinsi Sulawesi Utara Архівавана 28 красавіка 2007.
- Economy & Business Архівавана 27 верасня 2014.
- NORTH SULAWESI INFORMATION PAGES Архівавана 18 снежня 2014.