Паўно́чныя пісьмёны — умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі старажытна-рускага мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рускай Поўначы ў 15—18 ст.

Напачатку развіваліся як найбольш дэмакратычная галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некаторым уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясцовыя мастацкія традыцыі, у т.л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і іншыя «пісьмёны». У 17 ст. дэмакратычныя асновы паўночных пісьмён умацоўваліся пад уздзеяннем народнай размалёўкі па дрэве. Для паўночных пісьмён характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некаторая спрошчанасць жывапісных прыёмаў.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.