Паўночна-Усходні Кітай
кіт.: 中国东北
Краіна
Тэрыторыя перакрываецца з Inner Manchuria[d] і Маньчжурыя
Колькасць насельніцтва
  • 107 400 000 чал.
Плошча
  • 1 243 571 км²
Выява карты
Дунбэй (частка Унутранай Манголіі, Хэйлунцзян, Цзілінь, Ляанін)
Паўночна-Усходні Кітай (Кітай)
Паўночна-Усходні Кітай

Паўночна-Усходні Кітай або Дунбэй (кіт. трад. 東北, спр. 东北, піньінь дунбэй) уключае наступныя тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі: усходнюю частку аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (гарадскія акругі Тунляа, Чыфын, Хулун-Буір і аймак Хінган), правінцыю Хэйлунцзян, правінцыю Ляанін і правінцыю Цзілінь, сумарнай плошчай 1 243 571 км². Гэтыя рэгіёны гістарычна ўваходзілі ў склад Маньчжурыі (з-за чаго рэгіён нярэдка называюць Маньчжурыяй), яны шмат у чым валодаюць агульным гістарычным лёсам, культурнымі і кліматычнымі рэаліямі.

На поўначы і ўсходзе тэрыторыя мяжуе з Расіяй, на паўднёвым усходзе — з КНДР. Паўднёвая частка мае выхад да Жоўтае мора.

Утварае «іржавы пояс» Кітая, колькасць насельніцтва якога скарацілася да 98,5 млн чалавек у 2020 годзе[1]. Большасць з іх гэта нашчадкі кітайскіх пасяленцаў другой паловы ХІХ стагоддзя, на аснове маўлення якіх сфарміраваўся асаблівы Паўночна-ўсходні дыялект кітайскай мовы, даволі блізкі пекінскаму. Карэннае насельніцтва (маньчжуры) у асноўным падвергліся кітаізацыі. На паўднёвым усходзе захоўваецца невялікая карэйская меншасць, на крайнім захадзе — манголы.

У Паўночна-Усходнім Кітаі пражывае асноўная частка паўночнакарэйскіх бежанцаў.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

  • Дунбэй // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.