Чала-Пукто | |||
---|---|---|---|
전라 북도 全羅北道 Jeollabuk-do | |||
|
|||
Краіна | Рэспубліка Карэя | ||
Статус | правінцыя (до) | ||
Уваходзіць у | Рэгіён Ханам | ||
Уключае | 6 сі, 8 кун | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Чанджу | ||
Губернатар | Кім Вон Джу | ||
Афіцыйная мова | карэйская (Дыялект Чала) | ||
Насельніцтва (2010) |
1 777 220 (9-е месца) | ||
Шчыльнасць | 220,77 чал./км² (12-е месца) | ||
Плошча |
8 050 км² (7-е месца) |
||
Часавы пояс | +9 | ||
Код ISO 3166-2 | KR-45 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночная Чала (кар.: 全羅北道, 전라북도, Чала́-Пукто) — правінцыя на паўднёвым захадзе Паўднёвай Карэі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанджу. Размешчана на паўднёвым захадзе Карэйскага паўвострава, на захадзе Рэспублікі. Абмываецца водамі Жоўтага мора. Утворана ў 1896 годзе на аснове паўночнай часткі гістарычнай правінцыі Чала. Скарочаная назва — Чала-Поўнач (кар.: 全北, 전북, Чанпук).
Адміністрацыйны падзел
Чала-Пукто падзелена на 6 гарадоў («сі») і 8 паветаў («кун»). Ніжэй прыведзены назвы іх беларускія назвы, а таксама запіс на хангылі і ханчы.
Гарады
- Іксан (익산시; 益山市)
- Кімджэ (김제시; 金堤市)
- Кунсан (군산시; 群山市)
- Намвон (남원시; 南原市)
- Чанджу (전주시; 全州市 — адміністрацыйны цэнтр правінцыі)
- Чанып (정읍시; 井邑市)
Паветы
- Ванджу (완주군; 完州郡)
- Імсіль (임실군; 任實郡)
- Качхан (고창군; 高敞郡)
- Муджу (무주군; 茂朱郡)
- Пуан (부안군; 扶安郡)
- Сунчхан (순창군; 淳昌郡)
- Чансу (장수군; 長水郡)
- Чынан (진안군; 鎭安郡)
Гл. таксама
- Правінцыі Карэі
- Рэгіёны Карэі
- Дыялекты карэйскай мовы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночная Чала
- (кар.) Афіцыйная старонка правінцыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.