Паўночная Дзвіна
Характарыстыка
Даўжыня 744 км
Басейн 357 000 км²
Расход вады 3 530 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 60°43′56″ пн. ш. 46°19′49″ у. д.
Вусце Дзвінская губа
  Каардынаты 64°32′00″ пн. ш. 40°29′00″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзвінская губа

Краіна
Код у ДВР 03020100312103000005014
physical
Паўночная Дзвіна
Паўночная Дзвіна
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўно́чная Дзвіна́ (руск.: Се́верная Двина́) — рака на поўначы Еўрапейскай часткі Расіі.

Даўжыня 744 км. Утвараецца зліццём рэк Сухана і Юг (каля горада Вялікі Усцюг у Валагодскай вобласці). Далей цячэ на поўнач, у Архангельскую вобласць. Каля горада Котлас зліваецца з Вычагдай, пасля чаго паварочвае на паўночны захад, а затым паступова на поўнач. Амаль на самім поўначы зліваецца з Пінегай. Дэльта плошчай каля 900 км² пачынаецца ад Навадзвінска. Каля Архангельска і Северадзвінска ўпадае ў Дзвінскую губу Белага мора. Участак Паўночнай Дзвіны ад зліцця Суханы і Юга да ўпадзення Вычагды (каля горада Котлас) мае назву Малая Паўночная Дзвіна, участак ад Котласа і да вусця — Вялікая Паўночная Дзвіна.

Асноўныя прытокі: Вычагда, Пінега, Вага, Ваеньга. Злучаная праз раку Сухона, возера Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз раку Пінега з ракой Кулой. Суднаходная на ўсім працягу. У вярхоўях Паўночнай Дзвіны размешчаныя гарады Вялікі Усцюг, Котлас, Сальвычагодск; паблізу вусця — Навадзвінск, Архангельск, Северадзвінск.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.