Паўна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28 км |
Басейн | 178 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы |
• Каардынаты | 53°44′00″ пн. ш. 30°30′28,60″ у. д. |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Баркалабава |
• Каардынаты | 53°36′59,50″ пн. ш. 30°17′14,50″ у. д. |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Быхаўскі раён, Магілёўскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Паўна́ — рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 178 км². Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы (Магілёўскі раён). Упадае ў Дняпро на ўсход ад аграгарадка Баркалабава, працякаючы праз старычнае возера ў яго пойме. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Лазнеўка[1] (справа). Каля вёскі Махава і ў ніжнім цячэнні ніжэй вёскі Шылаў Вугал на рацэ сажалкі. Паміж вёскай Шылаў Вугал і месцам упадзення Лазнеўкі пачынаецца канал, злучаючы Паўну з басейнам ракі Ухлясць.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 126.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі. — С. 144. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 211. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.
- Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. (руск.)
Спасылкі
- Фотоэнциклопедия Беларуси (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.