Паўлін (Крошачкін)
Паўлін (Крошачкін)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Пётр Кузьміч Крошачкін
Нараджэнне 19 снежня 1879(1879-12-19)
Смерць 3 лістапада 1937(1937-11-03) (57 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Паўлін (свецкае імя Пётр Кузьміч Крошачкін; 31 снежня 1879, Макшаны, Пензенская губерня  — 3 кастрычніка 1937, Кемераўская вобласць) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія

Пасля сканчэння прыходскай школы, вучыўся ў гарадскім вучылішчы ў Макшанах. У 1895 годзе паступіў у Сароўскую Пустынь. З 1898 года ў Мікола-Бабаеўскім манастыры Кастрамской губерніі, потым паслушнік Спаса-Якаўлеўскага — у Растове. У 1902 годзе вярнуўся ў Мікола-Бабаеўскі манастыр. У 1904 годзе прыняты ў Маскоўскі Нова-Спаскі манастыр. У 1911 годзе паступіў экстэрнам у духоўную семінарыю, чатырохгадовы курс прайшоў на працягу года. У 1916 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. У Маскоўскім Нова-Спаскім манастыры ўзведзены ў іераманаха з імем Паўлін.

У 1919 годзе накіраваны выкладчыкам у Грыгор’ева-Бізюкаў манастыр Херсонскай епархіі. Узведзены ў сан архімандрыта. У 1920 годзе намеснік Нова-Спаскага манастыра. 15 мая 1921 года хіратанізаваны ў епіскапа Рыльскага, вікарыя Курскай епархіі. У 1925 годзе арыштаваны органамі АДПУ і этапаваны ў Маскву. У зняволенні ў камеры-адзіночцы прабыў каля года. Пасля вызвалення некаторы час жыў у Маскве ў знаёмых.

З 27 кастрычніка 1926 года — епіскап Полацкі і Віцебскі. Зноў арыштаваны ў снежні 1926 года. Вызвалены ў 1927 годзе. Атрымаў прызначэнне на Пермскую кафедру з тытулам епіскап Пермскі і Салікамскі. Са снежня 1930 года да восені 1933 года епіскап Бароўскі Калужскай епархіі. У канцы жніўня 1933 года пераведзены ў Магілёўскую епархію з тытулам архіепіскап Магілёўскі. Па дамоўленасці з епіскапам Філарэтам (Раменскім) у 1935 годзе накіраваў мітрапаліту Сергію рапарт з хадатайніцтвам аб далучэнні беларускіх аўтакефалістаў да кананічнай Царквы.

2 кастрычніка 1935 года арыштаваны органамі НКУС. 21 красавіка 1936 года асуджаны тройкай НКУС да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКУС Новасібірскай вобласці. 28 кастрычніка 1937 года лагернай тройкай прыгавораны да ВМП і быў расстраляны.

Рэабілітаваны 27 лютага 1969 года пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР. У 2000 годзе кананізаваны як свяшчэннамучанік[1].

Зноскі

Літаратура

  • Их страданиями очистится Русь. — М., 1996. — С. 200—237;
  • Кривонос Ф., свящ. Мученики и исповедники Могилевские ХХ века: Феодосий (Ващинский), свмч. Павлин (Крошечкин), Александр (Раевский). — Мн., 2002. — С. 15—19;
  • Православный календарь на 2004 год. Сост. Кулаженко Л. Е., Матрунчик Т. А. — Мн., 2003. — С. 97.
  • Правда В. Л. Дело архиепископа Павлина (Крошечкина) в Ново-Ивановском лагерном пункте Сиблага // Вестник Кузбасского государственного технического университета. 2014. — № 3 (103). — С. 132—136.
  • Котова Е. Н. Церковная деятельность епископа Павлина (Крошечкина) в 1921—1937 гг. // Сретенские чтения. Материалы XXVI научно-богословской конференции студентов, аспирантов и молодых специалистов. 2020. — С. 163—171.
  • Безбородов Т. А., Безбородов А. П. Последняя кафедра священномученика Павлина (Крошечкина) // Богословско-исторический сборник. 2020. — № 1 (16). — С. 170—175.
  • Котова Е. Н. Особенности архиерейского служения сщмч. Павлина (Крошечкина) // XXVII Сретенские чтения. Материалы Всероссийской (национальной) научно-богословской конференции с международным участием. Свято-Филаретовский православно-христианский институт. — Москва, 2021. — С. 260—267.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.