Паўліны | |||||||||||||||||||||||||||||||
Самец звычайнага паўліна (Pavo cristatus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Pavo Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Паўліны (Pavo) — род птушак сямейства фазанавых атрада курападобных.
Апісанне
У самцоў даўжыня цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг. Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зялёная, з металічным адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.
Распаўсюджанне
Адрозніваюць 2 віды. Паўлін звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы паўлін сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырвоную кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Старажытная Грэцыя) завезены ў IV ст. да н.э.
Іншае
Паўлінамі называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам назва трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст., адна з найбольш пашыраных парод.
Літаратура
- Петрыкаў А. Паўліны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).