![]() Паўлу Сезар Кажу | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Паўлу Сезар Ліма | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Жалезны нос (Nariz de Ferro), Urubu Feio, Пелезінью | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 чэрвеня 1949 (74 гады) Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя |
левы паўабаронца левы нападнік |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Па́ўлу Се́зар Лі́ма[1] (парт.: Paulo César Lima; 16 чэрвеня 1949, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Па́ўлу Се́зар Кажу́[2] (парт.: Paulo César Caju) — бразільскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера
Паўлу Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанэйра.
У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафогу» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паўлу Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыкі», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паўлу Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыу Загалу як ігрок асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паўлу Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаўку запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафогу», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсі», Паўлу Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.
Зноскі
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.