Горад
Паўладар
каз.: Павлодар
alt=Герб[d] Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
52°18′56″ пн. ш. 76°57′23″ у. д.
Акім
Заснаваны
1720
Першая згадка
Горад з
Плошча
637,8 км²
Вышыня цэнтра
123 ± 1 м
Насельніцтва
353 930[1] чалавек (2014)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 +7 7182
Паштовыя індэксы
140000 — 140017
Аўтамабільны код
14 (раней S)
Афіцыйны сайт
city-pavlodar.gov.kz
(руск.)(каз.)(англ.)
Паўладар на карце Казахстана ±
Паўладар (Казахстан)
Паўладар
Паўладар (Паўладарская вобласць)
Паўладар

Паўладар (каз.: Павлодар) — горад на паўночным усходзе Казахстана, за 450 км на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Астана, і за 405 км на паўднёвы ўсход ад расійскага горада Омск на рацэ Іртыш, адміністрацыйны цэнтр Паўладарскай вобласці. У склад горада ўваходзяць пасёлак Ленінскі, сёлы Мойылды, Паўладарскае і Кенжекольская сельская акруга.

У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмініевы, электролізны, металургічны, кардонна-руберойдавы, машынабудаўнічы і трактарны заводы.

Гісторыя

У IX-XII стагоддзях недалёка ад месца існавання сучаснага Паўладару размяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (па-казахску: Қимақия), зніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, гэта значыць сталіца Кімакскага каганата.

Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 года, калі ў шэрагу ваенных крэпасцей і фарпостаў Расіі на Іртышы з'явіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Размяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадской выратавальнай станцыі і завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакументаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 метраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.

Насельніцтва

Насельніцтва горада складае 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 года, аднак разам з некалькімі прадмесцямі колькасць насельніцтва ёсць некалькі большым. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць рускія, якія складаюць 45,7% насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6% ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасцямі з'яўляюцца ўкраінцы (6,7%), немцы (2,7%), татары (2,3%).

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Город Павлодар Департамент статистики Павлодарской области

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.