Паўднёвы федэральны ўніверсітэт
Заснаваны 1915
Студэнты 33 125[1]
Сайт sfedu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвы федэральны ўніверсітэт (руск.: Южный федеральный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў гарадах Растоў-на-Доне і Таганрог.

Паўднёвы федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1915 года, калі ў Растоў-на-Доне ў сувязі з Першай сусветнай вайной пераехаў Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт. У далейшым Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт быў ператвораны ў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Непасрэдна Паўднёвы федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2006 годзе шляхам аб’яднання Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Растоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Таганрогскага дзяржаўнага радыётэхнічнага ўніверсітэта і Растоўскай дзяржаўнай акадэміі архітэктуры і мастацтваў[2].

Структура

У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]

  • Акадэмія архітэктуры і мастацтваў
  • Акадэмія біялогіі і біятэхналогіі
  • Акадэмія псіхалогіі і педагогікі
  • Акадэмія фізічнай культуры і спорту
  • Інжынерна-тэхналагічная акадэмія
  • Інстытут камп’ютэрных тэхналогій і інфармацыйнай бяспекі
  • Інстытут гісторыі і міжнародных адносін
  • Інстытут матэматыкі, механікі і камп’ютэрных навук
  • Інстытут навук аб Зямлі
  • Інстытут сацыялогіі і рэгіёназнаўства
  • Інстытут філалогіі, журналістыкі і міжкультурнай камунікацыі
  • Інстытут філасофіі і сацыяльна-палітычных навук
  • Інстытут высокіх тэхналогій
  • Інстытут нанатэхналогій, электронікі і прыборабудавання
  • Ваенны навучальны цэнтр
  • Факультэт кіравання
  • Фізічны факультэт
  • Хімічны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.