Паўднёва-Місісіпскі ўніверсітэт
англ.: University of Southern Mississippi
Арыгінальная назва англ.: University of Southern Mississippi
Заснаваны 1910
Студэнты 14 479 і 11 775[1]
Размяшчэнне Хацісберг, Місісіпі, ЗША
Сайт usm.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Місісіпскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern Mississippi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хацісберг у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка

Універсітэт акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ ЗША для атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара. Заснаваны 30 сакавіка 1910 года. Галоўны кампус знаходзіцца ў Хацісберзе, а іншы вялікі кампус — у Лонг-Біч. Універсітэт таксама ае пяць дадатковых вучэбна-даследчых цэнтраў, у тым ліку касмічны цэнтр імя Джона С. Стэніса і даследчую лабараторыю ўзбярэжжа Мексіканскага заліва.

Структура

  • Каледж бізнесу і эканамічнага развіцця
  • Каледж адукацыі і гуманітарных навуках
  • Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
  • Каледж мастацтваў і навук

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.