Паўднёва-Алічурскі хрыбет | |
---|---|
37°24′ пн. ш. 72°51′ у. д. | |
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 150 км |
Вышыня | 5706 м |
Паўднёва-Алічурскі хрыбет — горны хрыбет на поўдні Паміра, паміж ракамі Алічур і Памір. Адміністрацыйна размешчаны на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.
Працягласць хрыбта складае каля 150 км, сярэдняя вышыня — 5100 м. Вышэйшы пункт — гара Кызылдангі (5706 м). Хрыбет складзены галоўным чынам гранітамі, гнейсамі і крышталічнымі сланцамі. Пераважае высакагорны рэльеф і пустэльная расліннасць. У прыгрэбневай зоне размешчана 256 ледавікоў, агульная плошча якіх складае 72 кв. км.
Літаратура
- Паўднёва-Алічурскі хрыбет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Южно-Аличурский хребет // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.