Па́ша, выпас — зямельныя ўгоддзі, травастой якіх выкарыстоўваецца для выпасу жывёлы; адна з асноўных крыніц высокапрадукцыйнага і таннага корму для сельскагаспадарчых жывёл.
Адрозніваюць пашу прыродную (натуральную) і сеяную (палепшаную, ці штучную). У раслінным покрыве натуральнай пашы пераважаюць дзікарослыя травы: злакавыя, асокі, разнатраўе. Палепшаную пашу ствараюць шляхам спецыяльнай сяўбы бабова-злакавых ці злакавых пашавых травасумесей. Звычайна паша займае сухадольныя ці нізінныя месцы, участкі поймавых лугоў і неасвоеных нізінных балот з натуральным травастоем. Прадукцыйнасць прыроднай пашы нізкая (у 3—5 разоў ніжэй за сеяную), павышаюць яе асушэннем, культуртэхнічнымі работамі і іншымі аграмеліярацыйнымі мерапрыемствамі; вапнаваннем, выкарыстаннем угнаенняў, падкошваннем, падсевам траў, арашэннем, аховай ад перавыпасу.
Літаратура
- Паша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Па́ша // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 573—574. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.