Пацешны палац (руск.: Потешный дворец, палаты Міласлаўскага) — палацавая пабудова Маскоўскага Крамля, размешчана каля заходняй крамлёўскай сцяны паміж Каменданцкай і Траецкай вежамі на Палацавай вуліцы. Будынак быў пабудаваны ў 1651 годзе як жылыя палаты баярына Ільі Данілавіча Міласлаўскага — цесця цара Аляксея Міхайлавіча[1], з'яўляецца адзіным захаваным у Крамлі ўзорам баярскага хорама.
Гісторыя
Будынак будаваўся як жылыя палаты баярына Ільі Данілавіча Міласлаўскага на тэрыторыі, якую з канца XVI стагоддзі займалі розныя гаспадарчыя пабудовы царскага двара, і было скончана да 1651 годзе[2].
Пасля смерці Міласлаўскага сядзіба ў 1669 годзе перайшла ў царскую казну, пасля чаго палаты злучылі спачатку драўлянымі, а затым каменнымі пераходамі з Царскім палацам. У 1672 годзе ў палатах для царскай сям'і сталі ладзіліся пацехі — першыя ў Расіі тэатральныя прадстаўленні, у выніку чаго палаты сталі называцца Пацешным палацам. З 1679 года, калі тут пасяліліся члены царскай сям'і, палац быў пашыраны і часткова перабудаваны[2].
Будаўніцтва Пацешнага палаца стала наступным, пасля Церамнога, этапам развіцця каменнага жылля, які атрымаў неўзабаве шырокае распаўсюджанне ў Маскве. Папавярховае чляненне фасадаў з белакаменным разьбяным дэкорам, блізкае да анфіладнага размяшчэнне жылых памяшканняў родняць яго з Церамным палацам. Адметнай асаблівасцю аб'ёмна-планіровачнай структуры палаца з'яўляецца размяшчэнне дамавой царквы Хвалы Багародзіцы, упісанай у аб'ём будынка. Яна ўзвышаецца над сярэдняй часткай усходняга фасада. Магутныя кранштэйны, якія імітуюць машыкулі, выступаюць на ўзроўні параднага паверху, нясуць алтар царквы, што дапамагло пазбегнуць некананічнага размяшчэння алтарнай часткі храма над жылымі пакоямі. Плоскі дах з вісячым садам з заходняга боку служыла паперцю[2].
Пры Пятры I у палацы размясцілі Паліцэйскі прыказ, а ў 1806 годзе будынак прыстасавалі пад жыллё і канцылярыі камендант Масквы. Перабудова палаца па праекце архітэктара Івана Яготава прадугледжвала ператварэнне ўсходняга фасада, які выходзіць на новаствораную Палацавую вуліцу, у галоўны. З гэтай мэтай для сіметрыі было прыбудавана паўночнае крыло, а фасад і інтэр'еры ўпрыгожаны моднымі псеўдагатычнымі дэталямі. Дамавая царква пры гэтым была ліквідавана і з яе зняты купалы[2].
У 1874—1875 гадах архітэктар Мікалай Шохін зрабіў спробу часткова вярнуць збудаванню старадаўні выгляд, але гэта была толькі стылізацыя, якая адлюстроўвала ўяўленні архітэктара[2].
У наш час у палацы размяшчаюцца службы Камендатуры Крамля, па ініцыятыве якой у 2000—2004 гадах на помніку праведзены рэстаўрацыйныя працы, галоўным чынам па аднаўленні асобных фасадаў царквы Хвалы Багародзіцы і палаца, таксама — некаторых інтэр'ераў палаца. Адной з рэстаўрацыйных знаходак стала выяўленне на ліштвах параднага паверху ўнікальнай белакаменнай разьбы з сюжэтамі, рэдкімі для дэкарацый XVII стагоддзя — кветкамі, рэальнымі і фантастычнымі звярамі і птушкамі, рыцарскімі турнірамі.
Апісанне
Вузкі ўчастак паміж крапасной сцяной і гаспадарчай забудовай царскай рэзідэнцыі вызначыў планіровачнае рашэнне сядзібы Міласлаўскага. У цэнтры ўчастку размясціўся сам будынак, з поўдня і поўначы адпаведна парадны і гаспадарчы двары. Амаль квадратнае ў плане збудаванне мела ў сярэдзіне арачны праход, які злучаў абедзве тэрыторыі. Парадны ганак, які выходзіў на паўднёвы двор, замыкаў прыбудову, пастаўленую літарай Г да асноўнага аб'ёма палат[2].
Зноскі
- ↑ Памятники архитектуры 1983, с. 341.
- 1 2 3 4 5 6 Памятники архитектуры 1983, с. 342.
Літаратура
- Либсон В. Я., Домшлак М. И., Аренкова Ю. И. и др. Кремль. Китай-город. Центральные площади // Памятники архитектуры Москвы. — М.: Искусство, 1983. — С. 341—342. — 504 с. — 25 000 экз.
- Двинский Э. Я. Кольца и радиусы Москвы. — М.: Московский рабочий, 1986. — 480 с. — С. 68.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пацешны палац
- Архнадзор. Потешный дворец . Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 15 апреля 2008.