Пац — прозвішча, гл. род Пацаў. Вядомыя носьбіты:
- Антоні Міхал Пац (каля 1722 — 1774) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, пісар вялікі літоўскі, палкоўнік войскаў літоўскіх, староста барцянскі.
- Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 —1678) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, стражнік вялікі літоўскі, абозны вялікі літоўскі, староста батоцкі і рыжскі.
- Дамінік Мікалаевіч Пац (?—1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы берасцейскі, кашталян смаленскі.
- Геранім Дамінік Пац (каля 1620 — 1662) — вялікалітоўскі магнат.
- Казімір Пац (?—1695) — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч, канонік віленскі, біскуп смаленскі і жамойцкі.
- Казімір Міхал Пац (каля 1655 — 1719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, староста шырвінцкі і мейшагольскі.
- Канстанцін Уладзіслаў Пац (1620—1686) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, палкоўнік літоўскіх войскаў, харунжы надворны літоўскі, староста васількаўскі.
- Крыштаф Жыгімонт Пац (1621—1684) — канцлер вялікі літоўскі.
- Крыштаф Канстанцін Пац (каля 1679 — 1725) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі, кашталян полацкі, староста ковенскі, пінскі і дудскі.
- Людвік Міхал Пац (1778—1835) — дывізіённы генерал польскай арміі, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў.
- Мікалай Пац:
- Мікалай Юр’евіч Пац (1500—1545) — лоўчы вялікі літоўскі, ваявода падляшскі.
- Мікалай Мікалаевіч Пац (1527—1585) — біскуп кіеўскі, кашталян смаленскі.
- Мікалай Паўлавіч Пац (1570—1642) — біскуп жамойцкі.
- Мікалай Дамінікавіч Пац (?—1595) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы берасцейскі.
- Мікалай Стэфан Пац (1623—1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч, ваявода троцкі, біскуп віленскі.
- Міхал Пац (1754—1800) — генерал-маёр польскіх войскаў.
- Міхал Казімір Пац (1624—1682) — гетман вялікі літоўскі.
- Міхал Казімір Пац (1650—1724) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян полацкі, староста васількаўскі.
- Міхал Ян Пац (1730—1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, староста зёлаўскі, камергер Аўгуста III.
- Павел Мікалаевіч Пац (каля 1530 — 1595) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян віцебскі, ваявода мсціслаўскі, кашталян віленскі.
- Пётр Пац (каля 1570 — 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода троцкі.
- Пётр Міхал Пац (каля 1645 — 1696) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, генеральны староста жамойцкі.
- Самуіл Пац (1590—1627) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ротмістр, харунжы вялікі літоўскі.
- Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 1525 — 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода віцебскі.
- Стэфан Пац (1587—1640) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падканцлер літоўскі.
- Фелікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы вялікі літоўскі.
- Юзаф Пётр Пац (1736 — 1797) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-маёр літоўскіх войскаў, староста вілейскі.
- Юрый Пац (Пацович; сярэдзіна XV стагоддзя — каля 1505) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, намеснік ковенскі, новагародскі, полацкі, ваявода кіеўскі.
- Ян Пац:
- Ян Пац (каля 1550 — 1610) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода менскі.
- Ян Казімір Пац (?—1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі пісар літоўскі.
- Ян Самуэль Пац (каля 1616 — 1654) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі падстолі літоўскі.
- Ян Пац (?—1650) — біскуп вендэнскі.
- Ян Казімір Пац (?—1696/97) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, надворны харужы літоўскі.
- Ян Крыштаф Пац (?—1702) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі падкаморы літоўскі.
Гл. таксама
- Герберт Паац (1898—1944) — нямецкі пісьменнік і журналіст.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.