Пасіўныя рахункірахункі бухгалтарскага ўліку, прызначаныя для ўліку стану, рухаў і змены крыніцаў сродкаў прадпрыемстваў.

На пасіўных рахунках адлюстроўваюцца аперацыі, якія змяняюць суму сродкаў прадпрыемства (актываў прадпрыемства), а таксама аперацыі, што змяняюць склад даўгоў (перасоўванне сродкаў паміж двума пасіўнымі рахункамі, напрыклад утрыманне падаткаў з зарплаты).

На пасіўных рахунках:

  • Пачатковае сальда запісваецца па крэдыту рахунка
  • Запісы, якія характарызуюць павелічэнне крыніцы сродкаў запісваюцца па крэдыту рахунка
  • Запісы, што характарызуюць памяншэнне крыніцы сродкаў запісваюцца па дэбету рахунка
  • Канчатковае сальда запісваецца па крэдыту рахунка

Схема вядзення пасіўнага рахунка:

ДтКт
Сп
-+
ЗвдЗвк
Ск

Дзе Ск = Сп + Звк - Звд.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Кондраков Н. П. Бухгалтерский учёт. Учебное пособие. — 4-е изд., перераб. и доп. — Масква: Инфра-М, 2004. — С. 39. — (Серыя «Высшее образование»). — ISBN 5-16-000800-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.