Вёска
Пасёлак птушкафабрыкі імя Н. К. Крупскай
± |
Пасё́лак Птушкафа́брыкі імя́ Н. К. Кру́пскай — колішні пасёлак, з 1974 года ў межах Мінска.
Гісторыя
У даваенны час на месцы пасёлка хутар Навінкі. Пасёлак узнік у сувязі з арганізацыяй у 1945 годзе птушкасаўгаса (з 1950 года птушкафабрыкі). Уваходзіў у склад Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна. У 1974 годзе ўключаны ў межы горада[1]. Вуліцы пасёлка ў 1974 годзе перайменаваныя: Цэнтральная вуліца ў завулак Чарвякова, другая вуліца займела назву Стадыённая[2].
Зноскі
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 337.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 6.
Літаратура
- Поселок птицефабрики // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.