Пасынак[1], або пасерб — сын, няродны аднаму з сужэнцаў.
Пасынкам можа звацца толькі няроднае аднаму з сужэнцаў дзіцё, напрыклад, народжанае ў папярэднім шлюбе другога сужэнца. Калі дзіцё няроднае абодвум сужэнцам, ужываецца паняцце прыёмны сын.
Жаночы сінонім пасынка — падчарыца, падчарка, пасербіца.
Няродны бацька адносна пасынка завецца айчымам, няродная маці — мачахай.
Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 451.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.