Вёска
Пасудава
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
51°27′16″ пн. ш. 30°19′17″ у. д.
Першая згадка
СААТА
3203757076
Пасудава на карце Беларусі ±
Пасудава (Беларусь)
Пасудава
Пасудава (Гомельская вобласць)
Пасудава

Пасу́дава[1] (трансліт.: Pasudava, руск.: Посудово) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета. Чыгуначная станцыя (на лініі Оўруч — Палтава)

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (73 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 45 км на поўдзень ад Брагіна, 164 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай працяглай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, на ўсход ад якой праходзіць такой жа арыентацыі меншая па памеры вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (мясцовая назва Мястэчка, 3-4 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Куркова) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе 2 вёскі — Пасудава Верхняе і Пасудава Ніжняе, якія пазней аб'ядналіся, валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне Новікаўскага. Паводле перапісу 1897 года ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні; побач знаходзіліся 2 аднайменных фальварка.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пасудавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

Дзейнічала пачатковая школа. Пасля пабудовы ў 1927 годзе чыгункі Чарнігаў — Оўруч пачала працаваць чыгуначная станцыя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дзень калектывізацыі», меліся 2 вятракі і гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі за вёску ў 1943 годзе адрозніліся камандзір кулямётнага разліку Е. Сіхімаў, наводчык прылады А. Г. Казлоў і камандзір аддзялення І. А. Юсупаў — усім ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза).

У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр — вёска Залессе).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1897 год — 51 двор, 315 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 79 двароў, 421 жыхар.
  • 1959 год — 642 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (73 сем'і) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.