Пастаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пастаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паставы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Паста́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — горад Паставы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета далучана да Камайскага сельсавета[1]. Згодна з унесенай зменай ад 3 жніўня 1954 года тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета была далучана да Загацкага сельсавета[2].

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.