Мікрасхема EPROM Intel 1702 з ультрафіялетавым сціраннем.
Мікрасхема ПЗП AMD AM2716 выпушчаная ў 1979 годзе.

Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП) — энэрганезалежная памяць, выкарыстоўваецца для захоўвання масіву незмяняльных даных.

Класіфікацыя

Па тыпу выканання

  • Масіў даных сумешчаны з прыладай выбаркі (злічваючай прыладай), у гэтым выпадку масіў даных часта гутаркова завецца «прашыўка»:
  • Масіў даных існуе самастойна:

Па разнастайнасцям мікрасхем ПЗП

  • Па тэхналогіі вырабу крышталя:
    • ROM — (англ.: read-only memory, пастаянная запамінальная прылада), масачная ПЗП, вырабляецца фабрычным метадам. У далейшым няма магчымасці змяніць запісаныя даныя.
    • PROM — (англ.: programmable read-only memory, Праграмуемае ПЗП (ППЗП)) — ПЗП, якое «прашываецца» аднаразова карыстальнікам.
    • EPROM — (англ.: erasable programmable read-only memory, перапраграмавальная ПЗП (ПППЗП)). напрыклад, змест мікрасхемы К537РФ1 сціраўся з дапамогай ультрафіялетавай лямпы. Для праходжання ўльтрафіялетавых прамянёў да крышталя ў корпусе мікрасхемы было прадугледжана вакенца з кварцавым шклом.
    • EEPROM — (англ.: electrically erasable programmable read-only memory, электрычна сціральная перапраграмавальная ПЗП). Памяць такога тыпу можа сцірацца і запаўняцца данымі некалькі дзясяткаў тысяч разоў. Выкарыстоўваецца ў цвёрдацельных назапашвальніках. Адной з разнастайнасцяў EEPROM з'яўляецца флэш-памяць (англ.: flash memory).
    • ПЗП на магнітных даменах, напрыклад К1602РЦ5, мела складаную прыладу выбаркі і захоўвала даволі вялікі аб'ём даных у выглядзе намагнічаных зон крышталя, пры гэтым не маючы рухомых частак (гл. камп'ютарная памяць). Забяспечвалася неабмежаваная колькасць цыклаў перазапісу.
    • NVRAM, non-volatile memory — «неразбуральная» памяць, у прынцыпе, не з'яўляецца ПЗП. Гэта АЗП невялікага аб'ёму, канструктыўна сумешчаная з батарэйкай. У СССР такія прылады часта зваліся «Dallas» па назве фірмы, якая выпусціла іх на рынак. У NVRAM сучасных ЭВМ батарэйка ўжо канструктыўна не звязана з АЗП і можа быць заменена.
  • Па тыпу доступу:
    • З паралельным доступам (parallel mode ці random access): такая ПЗП можа быць даступна ў сістэме ў адраснай прасторы АЗП. Напрыклад, К573РФ5;
    • З паслядоўным доступам: такія ПЗП часта ўжываюцца для аднакратнай загрузкі канстантаў ці прашыўкі ў працэсар ці ПЛІС, ужываецца для захоўвання настроек каналаў тэлевізара і інш. Напрыклад, 93С46, AT17LV512A.
  • Па спосабу праграмавання мікрасхем (запісу ў іх прашыўкі):
    • Непраграмавальныя ПЗП;
    • ПЗП, якія праграміруюцца толькі з дапамогай спецыяльнай прылады — праграматара ПЗП (як аднаразова, так і шматразова прашывальныя). Ужыванне праграматара патрэбна, у прыватнасці, для падачы нестандартных і адносна высокіх напружанняў (да +/- 27 В) на спецыяльныя вывады.
    • Унутрысістэмна (пера)праграмавальныя ПЗП (ISP, in-system programming) — такія мікрасхемы маюць унутры генератар усіх неабходных высокіх напружанняў, і могуць быць перапрашытыя без праграматара і нават без выпайкі з друкаванай платы, праграмным спосабам.

Выкарыстанне

У пастаянную памяць часта запісваюць мікрапраграму кіравання тэхнічнай прыладай: тэлевізарам, сотавым тэлефонам, разнастайнымі мікракантролерамі, ці камп'ютарам (BIOS ці OpenBoot на машынах SPARC).

BootROM — прашыўка, такая, што калі яе запісаць у прыдатную мікрасхему ПЗП, усталяваную ў сеткавай картцы, то робіцца магчымай загрузка аперацыйнай сістэмы на камп'ютар з аддаленага вузла лакальнай сеткі. Для ўбудаваных у ЭВМ сеткавых плат BootROM можна актываваць праз BIOS.

ПЗП у IBM PC-сумяшчальных ЭВМ месціцца ў адраснай прасторы ад F600:0000 па FD00:0FFF

Гістарычныя тыпы ПЗП

Пастаянныя запамінальныя прылады сталі знаходзіць ужыванне ў тэхніцы задаўга да з'яўлення ЭВМ і электронных прыбораў. У прыватнасці, адным з першых тыпаў ПЗП быў кулачковы валік, які ўжываўся ў шарманках, музычных скарбонках, гадзінніках з боем.

З развіццём электроннай тэхнікі і ЭВМ узнікла неабходнасць у хуткадзейных ПЗП. У эпоху вакуумнай электронікі знаходзілі ўжыванне ПЗП на аснове патэнцыяласкопаў, монаскопаў, прамянёвых лямп. У ЭВМ на базе транзістараў у якасці ПЗП невялікай ёмкасці шырока ўжываліся штэпсельныя матрыцы. Пры неабходнасці захоўвання вялікіх аб'ёмаў даных (для ЭВМ першых пакаленняў — некалькі дзясяткаў кілабайтаў) выкарыстоўваліся ПЗП на базе ферытавых кольцаў (не варта блытаць іх з падобнымі тыпамі АЗП). Менавіта ад гэтых тыпаў ПЗП бярэ свой пачатак тэрмін «прашыўка» — лагічны стан ячэйкі задаваўся напрамкам навіўкі проваду, які ахопліваў кольца. З-за таго, што тонкі провад патрабавалася працягваць праз ланцуг ферытавых кольцаў, для выканання гэтай аперацыі ўжываліся металічныя іголкі, аналагічныя швейным. Нават сама аперацыя напаўнення ПЗП інфармацыяй нагадвала працэс шыцця.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.