Пасольства Беларусі ў ЗША
англ.: Embassy of the Republic of Belarus in the United States of America
Беларусь
Беларусь
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Адрас 1619 New Hampshire Avenue, N.W., Вашынгтон, ЗША
Пасол Павел Шыдлоўскі
Сайт usa.mfa.gov.by/en/

Пасольства Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі (англ.: Embassy of the Republic of Belarus in the United States of America) — дыпламатычная місія Республікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасольства знаходзіцца ў сталіцы ЗША, горадзе Вашынгтоне, акруга Калумбія.

Гісторыя

Злучаныя Штаты другімі, пасля Украіны, прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года, пасля чаго паміж двума краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. У 1992 годзе ў Вашынгтоне адкрылася беларускае пасольства, а ў Мінску — амерыканскае[1]. У наступным годзе пасольства Беларусі пераехала на сваё цяперашняе месца на Нью-Гэмпшыр-авеню[2].

Пасля дыпламатычнага скандалу ў 2008 годзе беларуска-амерыканскія адносіны аказаліся практычна цалкам замарожаныя пасля таго, як Мінск і Вашынгтон на ўзаемнай аснове адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыппрадстаўніцтваў. Да канца 2008 года ў пасольстве ЗША ў Мінску засталося толькі пяць дыпламатаў, а ў беларускім пасольстве ў Вашынгтоне і ў консульстве Беларусі ў Нью-Ёрку — шэсць. З таго часу пасольствы абедзвюх краін сталі ўзначальваць не паслы, а часовыя павераныя[1].

У верасні 2019 года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і намесніка дзяржсакратара па палітычных пытаннях Дэвіда Хейла было прынята рашэнне пра аднаўленне міждзяржаўных сувязяў на ўзроўні паслоў[1][3]. 1 лютага 2020 года падчас візіту ў Мінск дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвясціў пра прызначэнне амерыканскага пасла ў Беларусі найбліжэйшым часам[4]. У лютым 2020 года паслом ЗША ў Беларусі была зацверджана Джулі Фішэр, а паслом Беларусі ў ЗША — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка, у ліпені таго ж года[5][6]. Пасля смерці Краўчанкі ў снежні 2020 года пасольства Беларусі пачаў узначальваць часовы павераны Дзмітрый Басік[7].

Паслы

Рэквізіты

  • Адрас: 1619 New Hampshire Ave NW, Вашынгтон, ЗША, 20009
  • Графік работы: з панядзелка па пятніцу (акрамя святочных дзён), прыём наведвальнікаў: 9:00—17:00
  • Тэлефон: +1 202 986—1606
  • Факс: +1 202 986—1805
  • Электронная пошта: usa@mfa.gov.by

Гл. таксама

Крыніцы

  1. 1 2 3 Заваренные ворота, выдворение послов и деньги Саддама. Как Лукашенко 10 лет ссорился с американскими дипломатами в Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  2. History of the Embassy. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  3. США и Беларусь впервые за 11 лет обменяются послами. Почему это важно?. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  4. Помпео в Минске: США заинтересованы в независимой Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 26 ліпеня 2022.
  5. Послом Беларуси в США назначен Олег Кравченко. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  6. Джули Фишер приведена к присяге в качестве посла США в Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 23 ліпеня 2021.
  7. Белоруссию на инаугурации президента США будет представлять глава посольства в Вашингтоне. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.