Пасеа-дэль-Прада Рэтыра | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
![]() |
|
![]() |
Пасеа-дэль-Прада — бульвар у Мадрыдзе, аб’ект культурнай спадчыны. Праходзіць па восі поўнач-поўдзень, ад плошчы Сібелес да плошчы Імператара Карла V, вядомай як Гларыета-дэ-Аточа. На паўдарозе ён злучаецца з плошчай Пласа-дэ-ла-Леальтад і плошчай Кановас-дэль-Кастыльё, дзе размешчаны фантан Нептун.
На Пасеа-дэль-Прада размешчаны найважнейшыя музейныя славутасці Іспаніі. Тут знаходзяцца музеі Прада і Тысена-Барнэмісы, а таксама Цэнтр мастацтваў каралевы Сафіі. У турыстычным асяроддзі бульвар вядомы пад назвай «Пасеа» або «Залаты трыкутнік мастацтваў».
На гэтай алеі размяшчаюцца розныя помнікі і месцы, якія ўяўляюць гістарычны і мастацкі інтарэс, пабудаваныя ў XVIII стагоддзі ў рамках праекта гарадской забудовы Пасеа-дэль-Прада. Заслугоўваюць увагі будынак Вілануэва (галоўны будынак музея Прада), Каралеўскі батанічны сад і скульптурныя групы фантанаў Нептуна, Кібелы і Апалона.
27 студзеня 2015 г. «Раён Рэтыра і Прада ў Мадрыдзе» быў уключаны ў Папярэдні спіс Сусветнай спадчыны Іспаніі ў катэгорыі культурных каштоўнасцей (№ 5977).