Парэчкі пушыстыя | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ribes spicatum Robson, 1796 | ||||||||||||||||
|
Парэ́чкі пушыстыя[3] (Ribes spicatum) — від кветкавых раслін роду Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя.
Апісанне
Куст да 1,5 м вышынёй, з моцнымі светла-карычневымі парасткамі і карой, пакрытай расколінамі. Пупышкі яйкападобна-канічныя 4—10 мм даўжынёй, бураватыя, прыціснутыя або трохі аддаленыя. Пупышкавыя лускі пакрытыя рэдкімі белымі валасінкамі, па краі раснічастыя. Ліставыя рубцы трохкутныя, адносна шырокія, светлыя, бледна-шэрыя. Плод — ягада чырвонага колеру, 5-8 мм у дыяметры, кіслая на смак.
Экалогія
Расце ў іглічных, радзей лісцяных лясах на палянах, уздоўж берагоў рэк і азёр. Даволі рэдкі від, мае патрэбу ў ахове.
Таксанамія
Від Парэчкі пушыстыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Парэчкі пушыстыя | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ribes pubescens
Спасылкі
- Смородина колосистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Смородина пушистая, или колосистая // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)